Улада5656

У выступе на Раство Лукашэнка заклікаў БПЦ дабіцца большай самастойнасці

Выступ Аляксандру Лукашэнкі на Раство Хрыстова меў частку, прысвечаную царкве, святарам і дзяржаве. У ёй кіраўнік дзяржавы ў мяккай форме заклікаў Праваслаўную царкву дабіцца больш самастойнага статуса, застаючыся, аднак, у рамках Маскоўскага патрыярхата. Мы вылучылі тлустым прынцыповыя моманты «паслання» Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён не разумее тэзіса «царква па-за дзяржавай і аддзеленая ад дзяржавы». «Сёння царква ў Беларусі ператварылася ў адзін з апірышчаў нашай дзяржавы, які забяспечвае разам з іншымі зацікаўленымі органамі ўлады і арганізацыямі баланс нашага грамадства»

«Вы мне адкажыце на адно пытанне — у нас царква дзейнічае ў адпаведнасці з законам, Канстытуцыяй? Вядома. А хто стварае закон і Канстытуцыю? Дзяржава, яе прадстаўнікі. Вось і адказ на пытанне аб рэальным становішчы спраў».

«Дый царква ў апошні час, пасля распаду Савецкага Саюза, — з тых часоў я не чуў, каб яна педаліравала тэму — мы па-за дзяржавай. Я не чуў, каб наша Руская праваслаўная царква пра гэта заяўляла».

«Царква як была, так і застанецца адным з слупоў, асноўных апірышчаў нашай дзяржавы». «І ўсе ў царкве, прабачце мяне за гэтую заўвагу, як прэзідэнт і кіраўнік дзяржавы я магу гэта сказаць, павінны разумець: царква дзейнічае і функцыянуе ва ўмовах суверэннай і незалежнай дзяржавы».

«Так, мы частка гэтага праваслаўнага свету, які называецца Руская праваслаўная царква. Мы не імкнёмся там да нейкай незразумелай аўтаноміі і самастойнасці, хоць шчыра скажу — мы гэта абмяркуем яшчэ на сустрэчы са святарамі — царква павінна развівацца».

«Царква не павінна спыняцца на адным і тым жа. Я ўжо не аднойчы звяртаў на гэта ўвагу — нашай царкве трэба ўдасканальвацца. І я як кіраўнік дзяржавы, наколькі гэта магчыма, буду гэтаму спрыяць, ня нагнятаючы абстаноўкі».

«Мы не былі суверэннай незалежнай дзяржавай у такой ступені, у якой з'яўляемся цяпер. Натуральна, усе інстытуты ўлады і арганізацыі, у тым ліку царква, павінны прыстасоўвацца да гэтага, таксама ўдасканальвацца ў гэтым кірунку. Але яшчэ раз падкрэсліваю, усе мы, і царква павінны разумець — мы суверэнныя і незалежныя».

«Ведаю, што ў нас ёсць шмат святароў, якія чагосьці чакаюць ад прэзідэнта. Яшчэ раз падкрэсліваю — не месца сёння дэбатаваць на гэтую тэму, мы гэта абмяркуем на нашай маючай адбыцца сустрэчы. Але галоўнае я сказаў — вы дзейнічаеце у суверэннай і незалежнай дзяржаве. У нас заўсёды была адзіная і прыгожая царква, я маю на ўвазе не толькі нашы будынкі і храмы, — душой народа была царква. І яна заўсёды такі застанецца». «Нікому не будзе дазволена парушыць адзінства нашай царквы. Як хочаце, так і разумейце мяне. Царква ў нас была прыкладам для пераймання ва ўсім свеце. Такім яна і застанецца». «Недахопы ёсць усюды, але ў нас у цэлым добрыя святары. Дай Бог, каб такія былі ў любой дзяржаве. І я думаю, што здаровыя сілы, а іх пераважная большасць, заўсёды будуць мець і перавагу ў вызначэнні шляхоў развіцця нашай царквы, роўна як і нашай дзяржавы».

Каментары56

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд16

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

Папугай зляцеў ад гаспадароў у Лагойскім раёне. Яго бачылі ў Мінску2

Ці варта дзецям карыстацца ChatGPT? Разважае сузаснавальнік EPAM Леанід Лознер1

Пуцін накіраваў сваю яхту на поўнач — у Мурманск4

NASA запусціла робата, каб паспрабаваць адсунуць каштоўную касмічную абсерваторыю далей ад Зямлі

Беларус напаў з нажом на расійскага паліцэйскага, які сабраўся затрымаць яго за нелегальнае знаходжанне ў краіне3

ГУР Украіны знішчыла расійскі знішчальнік Міг-29 пад Севастопалем1

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэцца ў Канстанцінаўцы, «раз яна цяпер пад кантролем Расіі»1

Крэмль апублікаваў відэа з Пуціным у вобразе палкаводца14

Футболка гэтага гульца стала самым прадаваным таварам на чэмпіянаце свету

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд16

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць