Улада33

У Беларусь прыляціць прэзідэнт Сербіі

Прэзідэнт Рэспублікі Сербія Таміслаў Нікаліч 18—20 лістапада наведае з афіцыйным візітам Рэспубліку Беларусь.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, Аляксандр Лукашэнка і Таміслаў Нікаліч правядуць перамовы ў вузкім і пашыраным складах. Кіраўнікі дзяржаў падпішуць сумесную заяву.

Плануецца, што Лукашэнка і Нікаліч наведаюць будаўнічую пляцоўку эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу «Мінск-Мір», дзе возьмуць удзел у цырымоніі закладкі памятнай капсулы, якая сімвалізуе пачатак яго будаўніцтва. Чакаецца, што Нікаліч наведае ААТ «МТЗ», Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Нагадаем, Нікаліч наведваў Беларусь з афіцыйным візітам у сакавіку 2013 года. У сваю чаргу Лукашэнка чатыры разы наведваў Сербію: у 1998, 1999, 2009 і 2014 гадах.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты14

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Успышка хантавіруса на MV Hondius: СААЗ пакуль не бачыць пагрозы далейшага распаўсюджвання інфекцыі1

Трамп сёння ляціць у Кітай

Прайшоў першы паўфінал «Еўрабачання-2026»2

Вайна ў Іране пагражае апошнім азіяцкім гепардам — навукоўцаў вінавацяць у шпіянажы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты14

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць