Свет1111

Спявак-нацыяналіст выйшаў на трэцяе месца ў рэйтынгах папулярнасці кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы

Перамога Браніслава Камароўскага не выклікае сумневаў. Але для яе, магчыма, спатрэбіцца другі тур. У першым за дзейнага прэзідэнта гатовыя галасаваць 42% выбарцаў. Яшчэ 27% маюць падтрымаць кандыдата ад апазіцыйнай нацыянал-кансерватыўнай партыі «Закон і справядлівасць» Анджэя Дуду.

У другім туры за ліберал-кансерватара Камароўскага гатовыя прагаласаваць 55%, за Дуду — 39% выбарцаў. Такія вынікі дало апытанне, праведзенае кампаніяй Millward Brown для польскага тэлеканала TVN.

На трэцяе месца нечакана выйшаў кандыдат-нацыяналіст Павел Кукіз.

Яму гатовыя аддаць галасы 9% выбарцаў.

51-гадовы Кукіз — спявак. Ён сын дзеяча крэсовых арганізацый Тадэвуша Кукіза. Палітычную вядомасць ён здабыў як творамі, так і грамадскай дзейнасцю, скіраванай на забарону абортаў, гей-прайдаў. Ён таксама рэдагуе партал, прысвечаны дакументаванню польскіх могілак на былых «крэсах».

За нашумелую кандыдатку ад Саюза лявіцы дэмакратычнай мадэльку Магдалену Агурак гатовыя галасаваць толькі 3% выбарцаў.

Польскія ліберал-кансерватары з кіраўнічай Грамадзянскай платформы і нацыянал-кансерватары з «Закона і справядлівасці» кансэнсусна праводзяць палітыку, скіраваную на падтрымку незалежнасці Беларусі і Украіны. Польскія нацыяналісты, у сваю чаргу, да беларусаў і ўкраінцаў ставяцца непрыхільна, а са стратай Вільні, Гродна і Львова не змірыліся.

Сацыяльная платформа польскіх нацыяналістаў блізкая да пазіцыі французскага Нацыянальнага фронту.

Вось песня Паўла Кукіза з ягонага нядаўняга альбома:

«Jestem moherem, oszołomem,
Nazistą, świnią, homofobem
Zdrajcą, agentem, pomyleńcem,
Wrogiem dla Rosji i Unii Europejskiej
Katolem, który nie rozumie,
Że zarodek to nie człowiek,
Bo chodzić nie umie
Głąbem, co wciąż ma jedną żonę
Jestem moherem
Oszołomem
Ciemnogród jestem i faszysta,
Wróg społeczeństwa, nonkonformista
Matołem jestem obrzydliwym,
Kołtunem, chamem, ścierwem parszywym
Nacjonalistą zaślepionym
I roszczeniowcem pomylonym…»

Каментары11

Цяпер чытаюць

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію6

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму не плануе ўводзіць новыя санкцыі супраць Расіі2

Meta аштрафавалі на 25 мільярдаў даляраў за падман карыстальнікаў сацсетак наконт абароны іх даных4

Нобелеўскі лаўрэат чакае з'яўлення штучнага інтэлекту чалавечага ўзроўню ўжо праз два-тры гады. Што зможа разумная тэхніка?4

Трамп пра завяршэнне вайны ва Украіне: Мы цяпер бліжэйшыя да гэтага, чым калі-небудзь раней19

Стала вядома, што за новы будынак для БДУ паставяць у цэнтры Мінска12

Уіткаф заявіў пра дасягнуты прагрэс у перамовах з Пуціным4

Легендарны гродзенскі футбаліст трапіў пад крыміналку

У Мядзеле проста пад вокнамі заўважылі грацыёзных казуль ВІДЭА5

«Палова групы — са слязамі на вачах». Беларуска арганізуе незвычайныя падарожжы — ад сустрэчы з кітамі да сафары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію6

Адміністратарка «Штаба Аношак» валодае беларускай кампаніяй, датычнай да паставак санкцыйных паўправаднікоў у ваюючую Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць