Свет1010

Заур Дадаеў распавёў праваабаронцам пра недатычнасць да забойства Нямцова

Заур Дадаеў, адзін з двух абвінавачаных па справе Барыса Нямцова, распавёў праваабаронцам аб сваім затрыманні. Па словах Дадаева, ён даў прызнальныя паказанні, каб выратаваць свайго падначаленага.

Reuters.com

«У момант затрымання я быў з таварышам, з маім былым падначаленым Русланам Юсупавым [Дадаеў служыў у МУС Расіі]. І яны сказалі, што калі я прызнаюся, то яго адпусцяць. Я пагадзіўся.

Думаў, яго выратую, і мяне да Масквы давязуць жывога. А то б здарылася са мной таксама, што з Шаванавым», — заявіў Дадаеў. Біслан Шаванаў, паводле афіцыйнай версіі, падарваўся на гранаце пры затрыманні.

Дадаеў пацвердзіў, што ён быў афіцыйна звольнены з расійскай арміі 28 лютага, гэта значыць на наступны дзень пасля забойства.

«28 лютага выйшаў загад аб маім звальненні, і за тыдзень я з героя ператварыўся ў небяспечнага злачынцу», — сказаў Дадаеў. Ён займаў пасаду намесніка камандзіра спецыяльнага батальёна ўнутраных войскаў «Поўнач».

Праваабаронцам удалося пагутарыць і з іншымі абвінавачанымі па справе Нямцова.

Усе яны заявілі пра сваю невінаватасць, а таксама адзначылі, што іх білі пры затрыманні і патрабавалі прызнальных паказанняў.

Усе абвінавачаныя адзначаюць, што ў турме «Лефортава» пачуваюцца ў бяспецы.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда29

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША не сталі падаўжаць паслабленні нафтавых санкцый супраць Расіі3

ЕГУ — «экстрэмісцкая арганізацыя». Што цяпер рабіць студэнтам і выпускнікам? І што ім пагражае?13

У ЗША на ўзбраенні ёсць больш вайсковых самалётаў, чым у Расіі, Кітая і Індыі разам узятых5

Прызналі «экстрэмісцкай» інстаграм-старонку Лукашэнкі

Зяленскі паабяцаў да канца месяца адрамантаваць нафтаправод «Дружба»8

Сацсеткі абмяркоўваюць выступ Джасціна Бібера на фестывалі, за які яму заплацілі 10 мільёнаў даляраў. Што там такога?1

Міністр замежных спраў Літвы выказаў салідарнасць з ЕГУ5

«Гары ў пекле, гніда!» Як Саладуха хадзіў скардзіцца ў КДБ на народную любоў7

«Яна непрымальная». Трампа расцвяліла нават Джорджа Мелоні20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда29

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць