Здарэнні22

Пенсіянерка са Жлобіна лётала двойчы за мяжу, каб аддаць грошы махлярам

У Першамайскае РУУС Мінска звярнулася 70‑гадовая мінчанка, якая стала ахвярай тэлефонных махляроў.

У месенджары жанчыне патэлефанаваў нібыта супрацоўнік службы па замене дамофонаў і пад гэтай падставай выманіў код з SMS-паведамлення.

Неўзабаве з ёй звязаліся іншыя людзі, якія паведамілі, што яе данымі скарысталіся ашуканцы і ад яе імя ажыццяўляюцца пераводы на злачынныя рахункі.

Пазней лжэправаахоўнікі паведамілі, што ў дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа, а ў яе кватэры будзе праведзены вобшук. Каб захаваць наяўныя грошы, пенсіянерка па ўказанні тэлефанавальнікаў перадала прыбыўшаму кур’еру для «дэкларавання» 114 тысяч рублёў.

Аператыўнікамі ўстаноўлена асоба кур’ера — ёй аказалася 65‑гадовая жыхарка Жлобіна, якая сама стала ахвярай аналагічнай схемы махляроў. Яна забрала грошы ў трох мінчан і двойчы лятала за мяжу, каб перадаць наяўныя пасярэдніку. Па гэтым факце распачата крымінальная справа.

Каментары2

  • Ёсік
    15.04.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН, пішыце праўду: лётала ў расею. Гэта адзінае месца, куды можа паляцець грамадзянка Беларусі з валізкай гатоўкі. А размаўлялі б бабцы па-беларуску, не было б гэтага г.ўна ў іхным жыцьці.
  • Жыццё на халяву кароткае
    15.04.2026
    Праца ў 2-х накірунках, інфармаванне, адукацыя і.... мінімум 10 гадоў за махлярства з кафіскацыяй....
    А што будзе калі будзе поўная свабода.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам13

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць