Грамадства33

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў не шкадуе грошай для маштабных рэканструкцый. Летась у Гродне штурмавалі Дом культуры тэкстыльшчыкаў як Рэйхстаг, у гэтым годзе запланавалі браць Нёман.

Як паведамляе прэс-служба Гродзенскага аблвыканкама, 10 мая каля Старога моста ў Гродне пройдзе маштабная рэканструкцыя вызвалення горада з фарсіраваннем ракі Нёман.

«Рэканструкцыю пераправы праз раку і штурм асаджанага нямецка-фашысцкімі захопнікамі горада пакажуць удзельнікі Беларускага ваенна-гістарычнага клубнага аб’яднання «Гонар мундзіра». У мінулым годзе менавіта яны праводзілі ў Гродне яркія рэканструкцыі ўзяцця Рэйхстага і вызвалення горада ў Швейцарскай даліне», — паведамляе канал.

Днямі Юрый Караеў паведаміў, што марыць зладзіць штурм Мірскага замка мангола-татарамі. Яго не бянтэжыць, што замак быў пабудаваны ў пачатку XVI стагоддзя, а татар і крыжакоў Вялікае Княства Літоўскае разбіла гадоў на сто раней, пад Сінімі Водамі і Грунвальдам. 

Каментары3

  • Спадар
    15.04.2026
    "победобесіе по белоРускі";))))))
  • Ёсік
    15.04.2026
    А ці было гэтае сапраўды? Гісторыя - чарада хлусьні, зь якой усе згодныя.
  • Алесь
    16.04.2026
    можна рэканструяваць апошні сейм Рэчы Паспалітай. Няхай бы усе пабачылі як пад расейскімі гарматамі дэпутаты прымалі рашэнні

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць