Здарэнні11

Упаў на вачах першакласнікаў — новыя падрабязнасці падзення мотадэльтаплана

Учора ўдзень, 14 красавіка, побач з музеем у Строчыцах разбіўся мотадэльтаплан. У выніку крушэння загінулі пілот Руслан Іваноў і яго 26‑гадовая пасажырка. Сведкамі трагедыі сталі першакласнікі адной з мінскіх школ, якія прыехалі ў той дзень у музей этнаграфіі на экскурсію. Пра гэта журналісту Onlíner распавёў бацька аднаго са школьнікаў.

— Учора маё дзіця было на экскурсіі ў этнаграфічным музеі ў Строчыцах. Як я зразумеў, туды павезлі жадаючых з усёй паралелі. Калі мы ішлі з дзіцём дадому, ён пачаў распавядаць, што падчас экскурсіі бачыў, як узлятаў, а потым падаў дэльтаплан, як пасля прыехалі хуткія. Спачатку я падумаў, што дзіця проста пераказвае нейкі сюжэт з гульні, але вечарам, пачытаўшы навіны, зразумеў, што дзеці бачылі ўсё ў рэальнасці.

Настаўніца, якая суправаджала дзяцей падчас экскурсіі, удакладніла, што ў паездцы былі не толькі першакласнікі, але і вучні другіх класаў.

— Мы стаялі каля вясковай школы, калі ўзляцеў мотадэльтаплан. Дзеці, натуральна, сталі сачыць за палётам. Літаральна праз секунд дваццаць ён стаў рэзка зніжацца. Было зразумела, што ён падае. Мы знаходзіліся досыць далёка ад таго месца, таму толькі чулі гук удару апарата аб зямлю. Мы прабылі на экскурсіі яшчэ хвілін дваццаць і з’ехалі. Бачылі толькі, як да таго месца імчаліся хуткія і ратавальнікі. Жахліва, вядома, усведамляць, што ты стаў сведкам такой трагедыі…

Аэраклуб «Авія-Менск» размешчаны ў аграгарадку Азярцо на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Яго ўзлётна-пасадачная паласа знаходзіцца трохі ў баку ад экскурсійных маршрутаў.

— Учора ў нас было 13 экскурсійных груп, — распавялі ў музеі. — У групах звычайна бывае ад 12 да 25 дзяцей. Учора я не працавала, але дакладна ведаю, што экскурсійныя маршруты не праходзілі блізка да месца падзення — каля млына.

— Мы не змаглі дазваніцца да заснавальніка аэраклуба Дзмітрыя Маткоўскага — абодва яго нумары недаступныя з самай раніцы. Не падкажаце, што з палётамі зараз? — спыталі карэспандэнты.

— Усё, што нам вядома, — гэта тое, што палёты прыпыненыя на нявызначаны тэрмін.

Мотадэльтаплан разбіўся ў раёне 15 гадзін у канцы ўзлётна-пасадачнай паласы, непадалёк ад млына. У выніку падзення загінулі пілот Руслан Іваноў і яго 26‑гадовая пасажырка.

Каментары1

  • Айриш
    28.04.2026
    Надеюсь не тех же, которым про Хатынь рассказывали

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне17

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

Сіноптыкі павысілі прагноз на панядзелак да +39°С2

Ва Украіне далі пажыццёвае палкоўніку СБУ, які быў агентам ФСБ6

За бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі сабралі 841 подпіс10

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

Дзім Дзімыча больш не будзе7

Нехта падобны да Лукашэнкі рэкламуе дровы ў Літве ФОТАФАКТ8

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне17

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць