Дональд Трамп абвясціў пра заканчэнне ваенных дзеянняў супраць Ірана. Пра гэта паведаміла журналістка Fox Business Марыя Барцірама, анансуючы эксклюзіўнае інтэрв'ю з прэзідэнтам ЗША.
Паводле слоў Барцірамы, яна звярнула ўвагу на тое, што Трамп гаворыць пра канфлікт у мінулым часе, і папрасіла ўдакладніць, ці азначае гэта фінал аперацыі на Блізкім Усходзе.
«Яна скончана», — прывяла журналістка адказ прэзідэнта ЗША ў відэа, апублікаваным у сацсетцы X.
Join me tomorrow for my #exclusive @MorningsMaria @foxbusiness w @POTUS @WHITEHOUSE 6-9am et pic.twitter.com/y8d6AR1qfi
Поўная версія інтэрв'ю павінна выйсці сёння.
На дадзены момант афіцыйных пацверджанняў ад Белага дома або Пентагона аб поўным спыненні ваенных дзеянняў няма.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
Калегіі выбарцаў бальшыня амерыканцаў ні бачылі?
Зараз бальшыня выбарцаў рэспубліканцаў ..
Ні у Трампе справа
Трамп гэта відавочнае жаданне дыягназ " паўстання масс" у Штатах 2024