Свет1111

«Яна непрымальная». Трампа расцвяліла нават Джорджа Мелоні

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв’ю італьянскай газеце Corriere della Sera абрынуўся з рэзкай крытыкай на прэм'ер-міністарку Італіі Джорджу Мелоні, якой раней, як палітыку правага кірунку, удавалася даволі добра ладзіць з гаспадаром Белага дома.

Джорджа Мелоні. Фота: Antonio Masiello/Getty Images

«Ці падабаецца італьянцам, што іх прэм’ер-міністр нічога не робіць для таго, каб атрымаць нафту? Людзям гэта падабаецца? Я не магу сабе гэтага ўявіць. Я ўражаны ёю. Я думаў, што яна смелая, але памыляўся.

Яна кажа, што Італія не хоча быць уключанай (у разблакаванне Армузскага праліва — Рэд.), хоць Італія атрымлівае сваю нафту адтуль. Амерыка вельмі важная для Італіі, але яна лічыць, што Італія не павінна быць уключанай. Яна лічыць, што Амерыка павінна рабіць гэтую працу за яе», — заявіў Трамп.

На пытанне, ці абмяркоўваў ён гэта пытанне з Мелоні, Трамп адказаў, што не, і наогул яны ўжо вельмі даўно не размаўлялі з прэм’ер-міністрам Італіі.

Перад гэтым Джорджа Мелоні заступілася за груба раскрытыкаванага Трампам Папу Льва XIV, заявіўшы:

«Заявы, асабліва на адрас Папы, былі непрымальныя. Я выказваю і працягваю выказваць сваю салідарнасць з Папам».

На пытанне журналістаў пра тое, што ён думае пра гэтыя словы італьянскай прэм'еркі, Трамп адказаў:

«Гэта яна непрымальная, бо ёй усё роўна, ці будзе Іран мець ядзерную зброю, ён узарваў бы Італію за дзве хвіліны, каб меў такую магчымасць.

Яна не хоча дапамагаць нам у межах НАТА, не хоча дапамагаць нам пазбавіцца ядзернай зброі. Яна вельмі адрозніваецца ад той, якой я яе лічыў».

Яшчэ месяц таму Трамп называў Мелоні «сяброўкай і вялікім лідарам, што заўсёды спрабуе дапамагчы». Зараз жа ён упэўнены, што «яна ўжо не той самы чалавек, і Італія не будзе той самай краінай, — іміграцыя забівае Італію і ўсю Еўропу».

«Еўрапейцы плацяць самыя высокія ў свеце цэны за энергію і нават не гатовыя змагацца за Армузскі праліў, адкуль яе атрымліваюць. Яны залежаць ад Дональда Трампа, каб ён трымаў яго адкрытым. Я прасіў даслаць усё, што ў іх ёсць, але яны не хочуць, бо НАТА — гэта папяровы тыгр», — кажа Трамп.

Што тычыцца Папы, то ён, на думку прэзідэнта ЗША, не разумее, што Іран нясе ядзерную пагрозу:

«Ён не разумее, і яму не варта казаць пра вайну, бо ён не мае ўяўлення пра тое, што адбываецца. Ён не разумее, што ў Іране ў мінулым месяцы забілі 42 тысячы дэманстрантаў».

Раней папа Леў XIV заклікаў да міру і асудзіў «дэманстрацыю сілы», а таксама «ідалапаклонства перад сабой і грашыма». У СМІ гэтыя словы расцанілі як намёк на Трампа.

Каментары11

  • Немец
    14.04.2026
    Нешта самы лепшы прэзідэнт за сто гадоў многа зліцца - нават быццам бы правыя яго не задавальняюць. Мо ен і на Пазьняка злы? Не дай Божа
  • Нік
    14.04.2026
    Жвір , сьмех. У чым Трамп мае рацыю? Трамп узгадаў пра 42 тысячы забітых іранцаў ад рук рэжыму аятол, але Трампу пляваць на забітых ахвяр, ён пачаў вайну выключна з-за сваіх ды ізраільскіх інтарэсаў. Ён нават не кансультаваўся і не інфармаваў ЕС/НАТА наконт сваіх дзеянняў. А як толькі вайнушка зацягнулася і Трамп сеў у лужыну, то адразу пачаў гнаць на Еўропу. Раз сам пачаў вайну - сам і разграбай на пару з яўрэямі. Тое ж самае і Ізраіль - іх краіна прыследуе выключна свае нацыянальныя інтарэсы - ім абсалютга пофігу на тысячы забітых іранскіх пратэстоўцаў.
  • Дзе крыніцы?
    14.04.2026
    Пытанне, чаму на свае частыя расейскамоўныя крыніцы даяце спасылкі, а не нармальныя не?

Цяпер чытаюць

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам9

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

Спікер парламента Славеніі паабяцаў рэферэндум аб выхадзе краіны з НАТА8

Суддзя адхіліў пазоў Трампа да газеты на 10 мільярдаў даляраў

Расія ў страху перад новым амерыканскім ударным дронам, які дае Украіне вырашальную перавагу22

«Я заканчваю эфір, я проста не магу». Каверына давяла да шаленства дыскусія са святаром Шрамко65

Як Кітай цішком збудаваў востраў пад вайсковую базу ў спрэчных водах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам9

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць