Свет11

Трамп заявіў, што перамовы з Іранам могуць аднавіцца ў бліжэйшыя дні

Першы раўнд кансультацый завяршыўся правалам.

Фота Alex Brandon / AP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у аўторак увечары сказаў, што другі раунд перамоваў з Тэгеранам можа прайсці ў бліжэйшыя два дні. Першы раўнд кансультацый, які прайшоў у выхадныя ў сталіцы Пакістана Ісламабадзе, завяршыўся правалам, піша Бі-бі-сі.

«У бліжэйшыя два дні можа нешта адбыцца, і мы больш схіляемся да таго, каб адправіцца туды», — сказаў Трамп у тэлефонным інтэрв'ю выданню New York Post.

Раней высокапастаўленыя пакістанскія крыніцы паведамілі агенцтву AFP, што ўлады краіны працуюць над тым, каб зноў звесці прадстаўнікоў Вашынгтона і Тэгерана, а таксама над прадаўжэннем дзеючага двухтыднёвага перамір'я.

У інтэрв'ю Associated Press міністр фінансаў Пакістана Мухамад Аўрангзеб таксама заявіў, што пакістанскае кіраўніцтва працягвае намаганні па садзейнічанні дыялогу паміж ЗША і Іранам, нагадаўшы, што сустрэча ў Ісламабадзе ў суботу стала першымі прамымі перамовамі паміж дзвюма краінамі за амаль 50 гадоў.

«Мы вельмі хацелі б паглядзець, ці зможам мы працягнуць дыялог, — сказаў ён у кулуарах пасяджэнняў Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка. — Мы будзем працягваць намаганні, і наша кіраўніцтва займаецца гэтым».

Паводле даных крыніц тэлекампаніі CNN, у другім раўндзе кансультацый з Тэгеранам зноў прымуць удзел віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс, а таксама спецпасланнікі Дональда Трампа Стыў Уіткfф і Джарэд Кушнер, якія ў выхадныя вялі перамовы з іранскімі афіцыйнымі асобамі ў Ісламабадзе.

Трамп даручыў знайсці дыпламатычны выхад з вайны і працягвае давяраць ім выкананне гэтай задачы, сказалі крыніцы CNN.

Паведамляецца, што прадстаўнікі адміністрацыі абмяркоўваюць дэталі магчымай сустрэчы, хоць па стане на вечар аўторка заставалася незразумелым, ці адбудзецца яна. Іран таксама пакуль не пацвярджаў, што падрыхтоўка да сустрэчы вядзецца.

«Будучыя перамовы знаходзяцца на стадыі абмеркавання, але на дадзены момант нічога не запланавана», — паведаміў CNN адзін з амерыканскіх чыноўнікаў.

Сам Джэй Дзі Вэнс пазней выказаў аптымізм з нагоды перамоваў з Іранам і сказаў, што мае намер працягваць дыпламатычныя намаганні, нягледзячы на няўдалы першы раўнд.

Па словах Вэнса, перагаворшчыкі «дасягнулі велізарнага прагрэсу» ў Пакістане ў мінулыя выхадныя, аднак Дональд Трамп не імкнецца да «нязначнай здзелкі» з Іранам, а хоча заключыць «вялікую здзелку ў стылі Трампа».

Па словах Вэнса, прэзідэнт імкнецца перашкодзіць Ірану стварыць ядзерную зброю або фінансаваць прызнаныя ЗША тэрарыстычнымі групоўкі ў абмен на зняцце санкцый, што дапаможа іранскаму народу «квітнець і далучыцца да сусветнай эканомікі».

«Я буду працягваць змагацца, каб гэта адбылося, — сказаў Вэнс на мерапрыемстве Turning Point USA. — Я вельмі задаволены тым, дзе мы знаходзімся».

Каментары1

  • Казала-мазала
    15.04.2026
    Сёння сказаў адно, заўтра сказаў, што не казаў.

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць