Лідар пераможцы на парламенцкіх выбарах у Венгрыі партыі «Ціса» Петэр Мадзьяр падчас сустрэчы з прэзідэнтам Тамашам Шуёкам у Будапешце заявіў, што кіраўнік дзяржавы павінен пакінуць сваю пасаду, паведамляе Bloomberg.

Петэр Мадзьяр. Фота: Sean Gallup/Getty Images
Мадзьяр заявіў, што той «маральна не падыходзіць» для гэтай пасады.
«Паўтару яшчэ раз: прэзідэнт Тамаш Шуёк павінен пайсці ў адстаўку пасля фарміравання ўрада», — сказаў Мадзьяр, прыбыўшы на сустрэчу ў прэзідэнцкі палац у Будайскім замку.
На сустрэчы Шуёк даручыў Мадзьяру сфармаваць урад.
Тамаш Шуёк знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта Венгрыі з сакавіка 2024 года пасля адстаўкі Каталін Новак. Перад гэтым восем гадоў ён узначальваў Канстытуцыйны суд.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары