Свет22

Польскія лекары патрабуюць заробкаў 40 даляраў за гадзіну

Адкладзеныя апэрацыі ў шпіталі імя Капэрніка ў Лодзі, паведамляе gazeta.pl. Страйкуюць анэстэзіёлягі, хочуць большых заробкаў. Дырэкцыя шпіталю прапануе 80 злотых (каля 33 даляраў) за гадзіну працы. «Замала!» — адказваюць мэдыкі.

Страйк некалькіх соцень дактароў паралізаваў адну з найбольшых больніцаў у Польшчы.

Агульны заробак мэдыка ў большасьці больніцаў Польшчы, калі разам з аплатай за дзяжурствы, перасягнуў ужо рысу 10 000 злотых, аднак мэдыкі працягваюць дабівацца падвышак. Яны добра арганізаваныя ў прафсаюзы.

Сэктар аховы здароўя застаецца ў Польшчы дзяржаўным.

На тую ж тэму паведамляе Беларуская рэдакцыя Польскага радыё:

З новага году значна абмежаваны дапушчальны час працы лекараў. Згодна з эўразьвязаўскім распараджэньнем, мэдыкі ня могуць працаваць больш за 48 гадзін у тыдзень. Між тым, высьвятляецца, што ў многіх шпіталях лекараў замала, каб запоўніць графік, прытрымліваючыся вызначаных гадзінных нормаў. Зь іншага боку, гэты час можа быць падоўжаны да 72 гадзін, калі лекар дасьць згоду ў пісьмовым выглядзе. Мэдыкі кажуць, што згодзяцца даўжэй працаваць, калі ім за гэта годна заплацяць. Міністар аховы здароўя адказвае, што на павышэньні заробкаў няма грошай. Выйсьцем, якое прапануе міністэрства, было б павышэньне ўзносаў за мэдычнае страхаваньне на 2%.

Пакуль што шпіталі ў большасьці працуюць нармальна. Так што ёсьць надзея, што мэдыкі дамовяцца з урадам, і гэта не адбудзецца коштам пацыентаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?13

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Саннікаў пакпіў з таго, што Офіс Ціханоўскай на міжнародным саміце быў прадстаўлены работнікам па прозвішчы Педэрсан32

Трамп пакінуў Вэнсу сакрэтны ліст на выпадак сваёй гібелі4

Швецыя апошнім часам змянілася да непазнавальнасці — у новай мадэлі дзяржавы ўсё менш, а капіталізму і рынку ўсё больш19

Расія біла па Кіеве ракетамі і дронамі. Абваліўся пад'езд шматпавярховіка3

Трамп і Сі Цзіньпінь пачалі перамовы ў Пекіне

У Японіі змагаюцца з мядзведзямі пры дапамозе «ваўкоў-монстраў» з чырвонымі вачыма3

17 кіламетраў уздоўж вады. У Мінску будуюць новую веладарожку2

Генсак НАТА прапанаваў членам альянсу выдзяляць на дапамогу Украіне па 0,25% ВУП

У Венгрыі ўпершыню выклікалі расійскага пасла для тлумачэнняў пра вайну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?13

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць