Меркаванні1414

Бяляцкі, Алексіевіч, Надсан ды іншыя: ЕГУ мусіць захаваць «беларускае сэрца» — зварот 40-ка

40 дзеячоў грамадства і культуры, лідараў грамадзянскай супольнасці заклікалі абраць рэктарам ЕГУ грамадзяніна Беларусі.

Вось тэкст звароту, атрыманы «Нашай Нівай».

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт — тая навучальная ўстанова, з якой беларускае грамадства заўсёды звязвала свае надзеі на падрыхтоўку нацыянальнай эліты.

Сёння ЕГУ стаіць перад надзвычай важным выбарам – новага рэктара, ад якога будуць залежаць шляхі развіцця ўніверсітэта.

Заклікаем захаваць «беларускае сэрца» ЕГУ.

Заклікаем абраць рэктарам ЕГУ грамадзяніна Беларусі.

Алексіевіч Святлана, пісьменніца

Антусевіч Сяргей, намеснік старшыні Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў

Анціпенка Алесь, кандыдат філасофскіх навук

Арлоў Уладзімір, пісьменнік, гісторык

Булгакаў Валер, кандыдат філасофскіх навук

Бяляцкі Алесь, праваабаронца

Вадалажская Таццяна, каардынатарка Лятучага універсітэта, кандыдат сацыялогіі

Вайтовіч Аляксандр, акадэмік, былы прэзідэнт НАН Беларусі

Вардамацкі Андрэй, прафесар, доктар сацыялагічных навук

Вячорка Вінцук, мовазнавец, Таварыства беларускай школы

Гарэцкі Радзім, геолаг, акадэмік НАН Беларусі

Грыцкевіч Анатоль, доктар гістарычных навук, прафесар

Гурневіч Дзмітры, тэлеканал «Белсат», журналіст

Дубянецкая Ірына, доктарка тэалогіі, акадэмічная дырэктарка Беларускага Калегіума

Дынько Андрэй, рэдактар NN.BY / «Наша Ніва»

Запруднік Ян, доктар гістарычных навук

Казакевіч Андрэй, дырэктар Інстытута «Палітычная сфера», каардынатар Кангрэса даследчыкаў Беларусі, доктар палітычных навук

Колас Уладзімір, старшыня Рады інтэлігенцыі

Крывой Яраслаў, рэдактар Journal of Belarusian Studies, дырэктар Ostrogorski Center, доктар права

Ластоўскі Аляксей, каардынатар аддзялення гісторыі Беларускага Калегіума, кандыдат сацыялагічных навук

Ліпай Аляксандр, кіраўнік інфармацыйнага агенцтва БелаПАН

Літвіна Жанна, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў

Макоўская Алена, каардынатарка кампаніі «Будзьма беларусамі»

Мацкевіч Уладзімір, кіраўнік Рады міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»

Надсан Аляксандр, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа, дырэктар Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане, ганаровы доктар ЕГУ

Някляеў Уладзімір, паэт

Пашкевіч Аляксандр, рэдактар часопіса «Arche», кандыдат гістарычных навук

Пачобут Андрэй, журналіст, актывіст Саюза палякаў Беларусі

Пятровіч Барыс, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў

Радзіна Наталля, рэдактарка сайта Charter97.org

Салошкін Зміцер, лекар

Слуцкая Юлія, кіраўніца Бюро салідарнасці з Беларуссю (Варшава)

Смалянчук Алесь, доктар гістарычных навук

Стужынская Вольга, кіраўніца «Офіса за дэмакратычную Беларусь» (Брусэль)

Сурвіла Івонка, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Трусаў Алег, старшыня Таварыства беларускай мовы, дацэнт, кандыдат гістарычных навук

Хадановіч Андрэй, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра

Шушкевіч Станіслаў, першы кіраўнік незалежнай Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі

Шыдлоўская Ніна, старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»

Ягораў Андрэй, каардынатар Форуму грамадзянскай супольнасцi Усходняга партнёрства

* * *

Ад Рэдакцыі

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт будзе выбіраць рэктара. Магчыма, рашэнне будзе прынятае ўжо на гэтым тыдні. Як стала вядома «Нашай Ніве» з крыніцы ў ЕГУ, сярод кандыдатаў — 66-гадовы Дэвід Полік (ЗША), выканаўца абавязкаў рэктара ЕГУ, 67-гадовы фізік Аляксандр Мілінкевіч — адзін з лідараў беларускай грамадзянскай супольнасці, 56-гадовы гісторык Алесь Краўцэвіч — былы прарэктар Гродзенскага ўніверсітэта, 44-гадовая філосаф Таццяна Шчытцова, выкладчыца ЕГУ, рэдактарка яго часопіса «Топос».

Выбіраць рэктара будзе Усеагульны сход сузаснавальнікаў. 

Як бачым, на пасаду рэктара ўніверсітэта ў выгнанні прэтэндуюць як беларусы, так і «вараг». Ад таго, хто стане рэктарам, будзе залежаць стратэгія далейшага развіцця ўніверсітэта, які ў апошнія гады узрушвалі спрэчкі і гучныя звальненні.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая28

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў4

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

Наста Кудасава. Мы не верылі ў трыццаць сёмы — і да нас пагрукаў дваццаты15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць