Улада22

Заўтра ў Мінску — чарговая сустрэча кантактнай групы па Украіне

19 верасня ў Мінску плануецца чарговае пасяджэнне кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, паведаміў сёння на брыфінгу ў Днепрапятроўску экс-прэзідэнт Украіны, прадстаўнік гэтай кантактнай групы Леанід Кучма.

«Я заўтра зноў вылятаю ў Мінск разам з групай АБСЕ», — цытуе Кучму агенцтва УНІАН. Паводле яго слоў, «будуць нялёгкія перамовы, плануецца прыняць дакумент, што трэба рабіць у забеспячэнне раней прынятага пратакола» (папярэдняга пратакола да пагаднення аб спыненні агню на Данбасе, падпісанага ў Мінску 5 верасня). 

На далейшых перамовах па ўрэгуляванні сітуацыі «мы не павінны паступацца тэрытарыяльнай цэласнасцю Украіны», сказаў Кучма. «Я ведаю выразную пазіцыю прэзідэнта Украіны па гэтым пытанні — гэта «свяшчэнная карова». Мы не прызнаем федэралізацыі і рэспублік», — падкрэсліў ён. 

Паводле слоў Кучмы, дакумент кантактнай групы з 12 пунктаў, падрыхтаваны раней, у першую чаргу прызначаны для ўкраінскай улады. Разам з тым справа ўлад, у тым ліку і расійскіх, як прымяняць гэтыя пункты. «Мала хто звярнуў увагу, у тым ліку і ў Вярхоўнай радзе, што ў адным з пунктаў дакумента АБСЕ выразна запісана — кантроль над украінска-расійскай мяжой. Калі не будзе кантролю, а гэта задача АБСЕ, ні пра які мір нельга гаварыць. Калі мяжа адкрыта для руху расійскай тэхнікі і ваеннай сілы, то далейшыя перспектывы можна сабе толькі ўявіць», — падкрэсліў Кучма. 

Ён лічыць, што кантактная група сваю задачу выканала, а ў якім выглядзе будуць прымаць законапраекты аб сітуацыі ў Данбасе, залежыць ад Вярхоўнай рады. Паводле меркавання Кучмы, цяпер важным з'яўляецца вывад з Данбаса расійскай тэхнікі і ваенных, абмен ваеннапалоннымі і гэтак далей. 

«У гэтай вайне з Расіяй мы не можам быць пераможцамі, таму што ўкраінская армія ваюе зброяй узору ХХ стагоддзі, а Расія — тэхнікай ХХІ стагоддзя. Сведчаннем гэтаму тое, што тэрарысты на Данбасе ўзброены тэхнікай, якая з адлегласці за тры кіламетры расстрэльвае ўкраінскіх байцоў і прашывае браню нашых танкаў», — сказаў Кучма. Ён таксама дадаў, што праўда пра колькасць загінулых у зоне АТА невядомая. 

У прэс-службе МЗС Беларусі пацвердзілі, што 19 верасня ў Мінску плануецца сустрэча кантактнай групы, аднак дакладны склад удзельнікаў, месца і час правядзення пакуль невядомыя. 

Кіраўнік прэс-цэнтра самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі Уладзімір Інагародскі заявіў БелаПАН, што прадстаўнікі ЛНР «абавязкова прыедуць на сустрэчу», але пакуль невядома, хто менавіта. 

Нагадаем, папярэдні раўнд перамоў кантактнай групы ў фармаце Украіна — АБСЕ — Расія — сепаратысты Данбаса прайшоў у Мінску 5 верасня. На ім быў прыняты пратакол, галоўным пунктам якога значылася спыненне агню. Як заяўляюць бакі канфлікту, перамір'е ў асноўным выконваецца, ідзе паступовы абмен палоннымі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай4

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Нягледзячы на маразы, пад Мінскам збіраюць ураджай спелых клубніц2

На пажары ў Гродне, дзе загінулі тры чалавекі, яшчэ пяцярых уратавалі

Украінка са Славянска перапахавала мужа, каб яго магіла не апынулася пад акупацыяй5

На слуханнях КР Пракоп'еў высвятляў, чаму Ціханоўская села там, дзе села63

У Японіі папулярны фестываль адмянілі з-за наплыву турыстаў

Ганна Каралёва фінішавала ў лыжным скіятлоне на 34‑м месцы3

Зяленскі: Беларусь уцягваюць у вайну. Гэта будзе вялікая трагедыя37

У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек1

На пажары ў Гродне загінулі тры чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай4

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць