Хлопцы і дзяўчаты купаюць коней у абмялелай Дзвіне насупраць Сафійскага сабора ў Полацку. Гэта, можа быць, апошні такі год тут. Пасля пабудовы Полацкай ГЭС узровень ракі ўзнімецца на два метры, і гэтыя пясчаныя пярэспы сыдуць глыбока пад ваду.
Коні належаць коннаму клубу «У Кузі на ранча», які месціца на ўскраіне Полацка ў вёсцы Чаромушкі.
Цяпер чытаюць
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары