Грамадства1313

Лукашэнка шкадуе, што на рэферэндум не высунулі ідэю абрання прэзідэнта праз «Усебеларускі народны сход», бо выбары «разгойдваюць сітуацыю»

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што пры прыняцці абноўленай Канстытуцыі дарма не рызыкнулі прапанаваць вызначыць парадак, пры якім органы ўлады, і асабліва прэзідэнт, абіраліся б на Усебеларускім народным сходзе.

Фота: БелТА

Пра гэта палітык заявіў на нарадзе па тэме развіцця грамадзянскай супольнасці, працы партый і грамадскіх аб'яднанняў, паведамляе БелТА.

«Я ўсё больш прыходжу да таго, ад чаго адышоў у момант прыняцця Канстытуцыі. Я вывучаў сістэму партыйнага будаўніцтва і выбарных органаў па ўсім свеце. Мы дарма не рызыкнулі прапанаваць людзям абіраць органы ўлады, асабліва прэзідэнта, на Усебеларускім народным сходзе», — сказаў Лукашэнка

Ён адзначыў, што выбары прэзідэнта ў той ці іншай ступені разгойдваюць сітуацыю, і ў шэрагу краін існуе іншая сістэма. Напрыклад, у Кітаі, дзе кіраўнік краіны абіраецца на Усекітайскім сходзе народных прадстаўнікоў (УСНП).

«Усё ж такі палітыка і партыйная дзейнасць і іншае — гэта таксама прафесійная праца», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу, УВНС якраз і складаецца з «прафесіяналаў», прадстаўляе сабой зрэз усяго грамадства, у той час як далёка не ўсе з мільёнаў выбаршчыкаў могуць быць сапраўды пагружаныя ва ўсе працэсы.

«І вось увесь зрэз грамадства прафесійны, палітычны быў бы на Усебеларускім народным сходзе. Абралі прэзідэнта. Паўнамоцтвамі любымі можам надзяліць. Што, сёння абраны Сі Цзіньпін на УСНП не мае паўнамоцтваў? Ды больш, чым я і Пуцін разам узятыя. Таму вось гэта мы дзесьці праявілі слабасць (што не прапанавалі такую норму ў Канстытуцыю)», — сказаў Лукашэнка.

Каментары13

  • Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся
    30.08.2022
    Каранацыю трэба было ў канстытуцыю цягнуць.
  • *
    30.08.2022
    Накой чорт яго ўвогуле абіраць. Ужо даўно пара зрабіць канстытуцыйную манархію Лукашенкавічаў і кропка на тым.
    Аляксандр І, Мікалай І і так далей каго там адолее нарадзіць малодшы. Дынастыя ужо вялікая
  • :!:
    30.08.2022
    Ну так Китай это восток. А Беларусь это запад .и никогда им не сойтись.а то что сча происходит это временное явление."и это пройдёт".не все котеночку масленица

Цяпер чытаюць

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт142

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня3

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска30

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць