Культура3030

Выйшлі Правілы дарожнага руху па-беларуску

Трусаў: «Адзін асобнік мы падарым Макею».

У выдавецтве «Радыёла-плюс» выйшаў асобнай кніжачкай беларускі пераклад Правілаў дарожнага руху.

Ініцыятарам перакладу было Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. «Наш пераклад аналізавалі ў Інстытуце мовы і літаратуры Акадэміі Навук, — кажа старшыня ТБМ Алег Трусаў. — 

Мы перадавалі тэкст у ДАІ і ў Адміністрацыю прэзідэнта, і нам дазволілі надрукаваць яго кнігай.
У Адміністрацыі нават грамату выдалі.

Цяпер мы падарым Макею адзін асобнік і будзем працаць над стварэннем адмысловага указу кіраўніка дзяржавы, які б мог зрабіць беларускую версію правілаў афіцыйнай».
Справа ў тым, тлумачыць Трусаў, што расейскамоўныя Правілы дарожнага руху зацвярджаліся спецыяльным указам Лукашэнкі. Адпаведна, для зацвярджэння беларускамоўных таксама трэба падрыхтаваць праект такога ўказу.

Але

ці можна ўжо зараз здаваць на правы па-беларуску?
«Безумоўна можна, — лічыць кіраўнік ТБМ. — 
Грунтуючыся на Законе аб мовах, мы маем такое права. Людзі і раней здавалі па-беларуску, не маючы тэксту ПДР, і ніхто ім нічога не мог зрабіць».

Цяпер ТБМ распрацоўвае дадатковыя матэрыялы для беларускамоўных кіроўцаў. «Неўзабаве мы выпусцім на дысках экзаменацыйныя білеты, адказы на іх і ўсё астатняе — яшчэ на 300 старонак матэрыялаў, якія дазволяць цалкам падрыхтавацца да экзаменаў у ДАІ», — кажа Алег Трусаў.

Прэзентацыя Правілаў адбудзецца 20 сакавіка на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13), пачатак — 17.30.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда1

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

На Піншчыне пілот пасадзіў самалёт на лёд з рыбакамі3

«Я па-ранейшаму кладуся ў ложак са сваім мужам». Маргарыта Сіманьян трымае прах Тыграна Кеасаяна на тумбачцы каля ложка14

Расіянка апублікавала ў Threads рэцэпт «самых смачных» беларускіх дранікаў. Беларусы ў шоку12

Польская падатковая інспекцыя накіравала беларусу ліст на мінскі адрас11

Супрацоўнік БНБК на вачах у Лукашэнкі пакаштаваў корм для рыбы, каб выратаваць рэпутацыю прадпрыемства ВІДЭА12

На станцыі метро «Уручча» памёр мужчына1

Колькі каштуе зняць жыллё на майскія ў Мінску, Гродне і Брэсце, куды прыедзе шмат расіян?5

Нечаканай зоркай трэдс стаў віцебскі майстар па паклейцы шпалер

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда1

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць