Культура

Мужчына выйграў працу Пікаса коштам 1 мільён еўра ў дабрачыннай латарэі, купіўшы латарэйны білет за 100 еўра

Усяго было прададзена больш за 120 000 білетаў па цане 100 еўра.

Фота: Operagallery / Instagram

Жыхар Парыжа выйграў у дабрачыннай латарэі арыгінальную карціну Пабла Пікаса коштам больш за 1 млн еўра, піша Бі-бі-сі.

Ары Хадара, інжынер і аматар мастацтва, даведаўся пра сваю перамогу ў аўторак, калі адказаў на відэазванок з аўкцыённага дома Christie's у Парыжы.

«Адкуль мне ведаць, што гэта не жарт?» — спытаў 58‑гадовы мужчына, калі яму паведамілі, што ён стаў новым уладальнікам працы іспанскага майстра 1941 года.

Па словах арганізатараў, усяго было прададзена больш за 120 000 білетаў па цане 100 еўра, што дазволіла сабраць каля 11 млн еўра на даследаванні хваробы Альцгеймера.

Гэты розыгрыш стаў трэцім па ліку ў дабрачыннай латарэі «Адзін Пікаса за 100 еўра», якая была заснавана ў 2013 годзе.

У гэтым годзе пераможцу дасталася праца «Галава жанчыны» (Tête de femme) — партрэт, напісаны гуашшу на паперы ў фірменным стылі Пікаса.

На ёй намалявана яго партнёрка і муза, французская мастачка-сюррэалістка Дора Маар (Генрыэта Тэадора Маркавіч).

«Я быў здзіўлены, вось і ўсё, — сказаў Хадара падчас тэлефоннай размовы з аўкцыёністамі пасля розыгрышу. — Калі робіш стаўку на такое, не чакаеш выйграць… Але я вельмі шчаслівы, таму што вельмі цікавлюся жывапісам, і для мяне гэта выдатная навіна».

У мужчыны быў білет пад нумарам 94 715. Ён расказаў, што купіў яго ў выхадныя, выпадкова даведаўшыся пра конкурс.

Французская журналістка Пэры Кошэн арганізавала латарэю пры падтрымцы сям'і і фонду Пікаса.

Па яе словах, выдатна, што пераможца жыве ў Парыжы, нягледзячы на тое, што білеты прадаваліся ў дзясятках краін па ўсім свеце.

«Нам будзе вельмі лёгка даставіць карціну, так што мы рады», — сказала яна.

Пабла Пікаса жыў і працаваў у Парыжы большую частку свайго жыцця, а ў парыжскіх музеях выстаўлены тысячы карцін, гравюр і скульптур мастака.

З сабраных сродкаў 1 млн еўра пойдзе лонданскай Opera Gallery, уладальніку карціны, а астатнія сродкі будуць ахвяраваны Французскаму фонду даследаванняў хваробы Альцгеймера.

«Гэта ініцыятыва, звязаная з Пікаса, — яшчэ адзін цаглінка ў тым фундаменце, дзякуючы якому аднойчы хвароба Альцгеймера стане не больш чым негатыўным успамінам», — цытуе AFP кіраўніка фонду Аліўе дэ Ладусета.

У 2013 годзе пераможцам першага розыгрышу стаў 25‑гадовы жыхар амерыканскага штата Пенсільванія, а сабраныя сродкі тады пайшлі на захаванне ліванскага горада Цір — аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Пераможцай другога розыгрышу ў 2020 годзе стала 58‑гадовая італьянская бухгалтарка, чый сын купіў білет на Раство. Атрыманыя сродкі былі ахвяраваны на праекты па паляпшэнні санітарных умоў у школах і вёсках Камеруна, Мадагаскара і Марока.

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі15

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?21

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы2

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці10

Дэніэл Рэдкліф прызнаўся, што наўрад ці будзе глядзець новага «Гары Потэра»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі15

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць