Смаргонскія памежнікі знайшлі прадмет, падобны на гранату, у цягніку «Калінінград—Санкт-Пецярбург»
25 жніўня ў чыгуначным пункце пропуску«Гудагай-1» адбылося надзвычайнае здарэнне.
У 17.00 на станцыю прыбыў цягнік «Калінінград —
Пры афармленні цягніка смаргонскія памежнікі ў штабным вагоне ў купэ электрыка выявілі прымацаваны да столі купэ прадмет, падобны на гранату. У металічную балванку серабрыстага колеру са слядамі пакрыцця фарбай цёмнага колеру быў убіты металічны штыр з адтулінай, у якую было ўдзетае кольца для бралка.
Памежнікі дзейнічалі па строга зададзеным алгарытме, прадугледжаным для падобных сітуацый.
Адразу ж былі эвакуяваныя пасажыры. У тэрміновым парадку праінфармаваныя літоўскія памежнікі, супрацоўнікі МНС, міліцыі і хуткай дапамогі.
Праз некалькі хвілін у пункт пропуску прыбыла мабільная група кінолагаў, якая абследавала ўсе вагоны цягніка на прадмет выяўлення падазроных і выбухованебяспечных прадметаў.
Менш чым праз гадзіну супрацоўнікі МНС знялі прадмет, падобны на гранату, паклалі ў скрыню з пяском і панеслі на бяспечную адлегласць ад пабудоў і людзей. Цягнік пайшоў з пункта пропуска без спазненняў.
Прадмет канфіскаваны супрацоўнікамі падраздзялення «Алмаз» для правядзення экспертызы.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары