Улада

«Во славу Родины»: флэш-мобы — зброя імпэрыялізму

Напэўна, хутка ў Менску ды іншых гарадах людзям будзе забаронена на вуліцы завязваць матузкі, раскрываць парасоны ў яснае надвор’е ды яшчэ шмат чаго. А ўсё таму, што гэта ёсьць флэш-мобы — кепская справа, небясьпечная для дзяржавы...

Напэўна, хутка ў Менску ды іншых гарадах людзям будзе забаронена на вуліцы завязваць матузкі, раскрываць парасоны ў яснае надвор’е ды яшчэ шмат чаго. А ўсё таму, што гэта ёсьць флэш-мобы — кепская справа, небясьпечная для дзяржавы...

Месяц таму ў рубрыцы «нацыянальная бясьпека» ў газэце «Во славу Родины» быў надрукаваны артыкул пад назвай «Флэш-мобы: жарты ў бок». Беларускія вайскоўцы б’юць трывогу: маўляў, флэш-моб — зброя бруднай палітыкі. У артыкуле напісана, што людзі, якія імкнуцца да ўлады праз «імгненны натоўп» (так перакладаецца flash mob з ангельскае), праграмуюць людзей на розныя вар’яцкія ўчынкі. А зь цягам часу гэтыя палітыкі могуць выкарыстоўваць людзей у сваіх мэтах. Паводле «Во славу Родины», грузінская і ўкраінская рэвалюцыя пачыналіся таксама з флэш-мобаў, а іхнае правядзеньне фінансавалася непасрэдна Фондам Сораса.

Пра тое ж, што плянуюцца і абмяркоўваюцца флэш-мобы на форумах ў Інтэрнэце, што яны ня могуць выяўляць палітычных ідэяў ці рэклямы, што прыходзяць на акцыі невядомыя адзін аднаму людзі — на гэта журналісты ўвагу зьвярнуць забыліся. Куды важней данесьці — вось яшчэ адзін вораг нашай краіны, ад якога варта бараніцца.

Такім чынам, у беларускіх «мобэраў» застаецца два варыянты. Першы — рызыкаваць і праводзіць жарт-акцыі, як і раней. Але ў такім разе існуе небясьпека быць затрыманымі за парушэньне правапарадку. Другі варыянт — афіцыйна праводзіць флэш-мобы, падаючы заяўкі ў адпаведныя ўстановы. І пойдуць лісты ў гарвыканкам з просьбамі дазволіць пяці дзясяткам чалавек а шостай гадзіне сабрацца каля помніка Якубу Коласу і завязаць матузкі...

Гэта будзе ўжо куды сьмяшней за самыя флэш-мобы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Івацэвіцкі пракурор: Абсіраць змагароў можна21

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць