Улада66

Алег Корбан — новы старшыня «Маладых дэмакратаў»

29 студзеня на Сядзібе Партыі БНФ адбыўся чарговы з’езд моладзевага крыла АГП.

29 студзеня на Сядзібе Партыі БНФ адбыўся чарговы з’езд «Маладых дэмакратаў». Гэта моладзевае крыло Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Ад старэйшай арганізацыі на мерапрыемства прыйшлі намеснік старшыні АГП Леў Марголін і міжнародны сакратар партыі Андрэй Дзмітрыеў.

Галоўным пытаннем з’езду былі выбары новага старшыні.

Былы лідар Міхаіл Пашкевіч адмовіўся больш балатавацца на пасаду. Справа ў тым, што Міхась цяпер працуе ў Маскве і не здольны з адлегласці кіраваць арганізацыяй.

У справаздачах найбольшая спрэчка зайшла адносна нядаўняй выбарчай кампаніі. Не сакрэт, што частка сяброў «Маладых дэмакратаў» сышла працаваць на кампанію «Гавары праўду», а іншыя падтрымалі свайго партыйца Яраслава Раманчука. Гарачае абмеркаванне зводзілася да таго, ці не парушалі «някляеўцы» палажэнне аб няўдзеле ў камандах іншых кандыдатаў.

На пасаду старшыні вылучылася два чалавекі — кіраўнік штабу Раманчука па Мінску Алег Корбан і эканаміст Фёдар Масленікаў.

Прамова Корбана была дэталёва падрыхтаваная. Алег доўга тлумачыў свае крокі, калі будзе абраны на пасаду. Фёдар быў больш лаканічны. Ён прапанаваў засяродзіцца на пэўных пытаннях, якія магчыма вырашыць. Як, напрыклад, кругласутачнае метро ў Мінску.

Падлік галасоў зрабілі адкрытым.

Сябры «выбарчай камісіі» паказвалі прысутным кожны бюлетэнь і называлі прозвішча. У выніку за Корбана прагаласавала 35 чалавека, за Масленікава — толькі 15.

Алегу Корбану 25 гадоў. Ён мінчук. У нацыянальны рух прыйшоў у пятнаццацігадовым узросце. Скончыў машынабудаўнічы ліцэй. Потым навучаўся ў Міжнародным гуманітарным эканамічным інстытуце. Цяпер працягвае навучанне ў Кіеве.

У 2007 годзе Корбан прайшлоў праз крымінальную справу за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі — «Малады фронт». Атрымаў штраф.

Апошнім часам актыўны сябра АГП. Паспяхова правёў у Мінску кампаніі па зборы подпісаў за Яраслава Раманчука. Пасля выбараў быў арыштаваны і знаходзіўся ў ізалятары КДБ, але 7 студзеня быў адтуль вызвалены. Статус абвінавачанага з Корбана не зняты.

Алег кажа, што нават, калі апынецца зноў у турме, то паспее стварыць баяздольную каманду ў «Маладых дэмакратах», якая зможа працаваць і без яго.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні1

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць