Каханне і сэкс1818

Як зацягнуць жанчыну ў ложак

Парады і хітрыкі для мужчын.

Жанчына, якая сама скокне да вас ў ложак, вялікая рэдкасць.
Звычайна для гэтага трэба праявіць як мінімум цярпенне і настойлівасць, а часцей яшчэ і вынаходлівасць. Калі сваёй фантазіі па нейкіх прычынах не хапае, чытайце нашы парады.

Націскайце на эмоцыі.

Маецца на ўвазе не слабасць духу. Такіх слабасцяў жанчыны не выносяць. Тым не менш гатоўнасць да спачування ўласцівая практычна любой асобе жаночага полу. Выдатна падыдуць разнастайныя часовыя траўмы і хваробы. Пры гэтым вельмі важны момант — пераносіць іх вы павінны стойка і мужна. Папрасіце ў жанчыны дапамогі, яны гэта любяць. Яна з радасцю будзе вас даглядаць, збегае ў аптэку, а там, глядзіш, і падзеліць з вамі пасцель.

Ідзіце дзеля яе на ахвяры.

Жанчыны вельмі цэняць такое стаўленне. Калі, скажам, прадставіцца выпадак падвезці яе куды-небудзь, паведаміце ёй паміж справай, што дзеля таго, каб даставіць яе, куды патрабуецца, вы адмовіліся ад сумеснага паходу з сябрамі на футбол або не пайшлі на запланаваную сустрэчу з былымі аднакласнікамі.

Пускайце пыл у вочы.

Факт — жанчыны вельмі ласыя на мужчын, якія выгадна адрозніваюцца ад большасці. Чым менавіта вы будзеце завабліваць, залежыць ад палёту фантазіі. Адразу абмовімся, з прафесіямі, нацыянальнасцямі, сямейным становішчам і іншымі рэаліямі, якія фіксуюцца ў дакументах, лепш не звязвацца. Лепш рабіць з сябе што-небудзь больш расплывістае. Напрыклад, вы хадзілі на курсы экстрэмальнай медыцыны і цяпер выдатна ўмееце рабіць штучнае дыханне і засцерагаць ад непажаданай цяжарнасці. Ці — чалавек цікавага лёсу, якому на днях трэба тэрмінова злётаць у Італію ўладзіць невялікія праблемы «калі жывы буду, абавязкова патэлефаную адразу, як вярнуся». Тут галоўнае памятаць наступнае — чым больш вы хлусіце, тым больш шанцаў, што адносіны з гэтай жанчынай абмяжуюцца адной — ад сілы двума сустрэчамі. Калі вам толькі гэтага і трэба, тады наперад! Калі планы на гэтую асобу больш працяглыя, хлусіць варта асцярожней, бо выкрыццё непазбежнае. Хаця… Вядома шмат выпадкаў, калі ўжо пасля пачатку рамана жанчыны з гатоўнасцю і ўсмешкай прабачалі падобныя штукі.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка25

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Дамоўленасці з Пуціным, што ён атрымае ўвесь Данбас, няма1

Тэрыторыю непрададзенай гістарычнай сядзібы ў Сенненскім раёне ператварылі ў сметнік

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі з удзелам электробуса ў Мінску

На відэа з выпрабавання ракеты «Сармат» журналісты ўгледзелі дзіўную дэталь11

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску25

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка25

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць