У выдавецтве «Папуры» выйшаў пераклад вядомага твора бразільскага пісьменніка Паўлу Куэлью «Алхімік». Па-беларуску раман перастварыла Воля Фіранка, піша bellit.info.

Упершыню «Алхімік» быў апублікаваны ў 1988 годзе і хутка стаў сусветным бестселерам. Цяпер кніга перакладзеная больш як на 80 моў.
Гэта раман-прыпавесць пра андалускага пастуха, які аднойчы адмаўляецца ад штодзённага жыцця і вырашае накіравацца на пошукі скарбу. Але на доўгім шляху да Егіпецкіх Пірамід ён знаходзіць значна большае: пачынае разумець сябе і сваю Асабістую Легенду, спасцігае Мову Свету, вучыцца чытаць знакі і ісці за сваёй марай.
Набыць кнігу можна ў кнігарнях у Беларусі, а таксама на маркетплэйсах, напрыклад, на Oz.by.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары