«Прыгожая Варшава, якая развіваецца. Эканоміка, якая расце. Нам ёсць на каго арыентавацца».

Былая спарынг-партнёрка Лукашэнкі на выбарах Ганна Канапацкая апублікавала фота з Варшавы.
«Прыгожая Варшава, якая развіваецца, як і ўся Рэспубліка Польшча. Эканоміка, якая расце, насельніцтва, якое багацее. Добрае, талерантнае стаўленне да беларусаў як да найбліжэйшых суседзяў і калісьці часткі народа адзінай вялікай дзяржавы.
Нам ёсць на каго арыентавацца і ёсць з каго браць прыклад у сваім далейшым развіцці», — напісала ў фэйсбуку Канапацкая.
Але не прамінула выказацца пра тое, што Польшча дае прытулак беларусам, якія з'ехалі з радзімы з палітычных прычын. «Гэта хутчэй з літасці і з мэтай мінімізаваць іх магчымую шкоду Рэспубліцы Беларусь», — патлумачыла для сябе гэта Канапацкая.
Унікальныя здымкі будаўніцтва Старога моста ў Гродне. Хто фатаграфаваў небяспечныя кесоны, у якіх людзі рызыкавалі на дне Нёмана, каб паставіць апоры? ШМАТ ФОТА
Каментары