Музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага ў Смаргонскім раёне рыхтуецца да галоўнай культурнай падзеі гэтага лета.

У суботу, 22 жніўня, тут адбудзецца традыцыйны фестываль «Баль вяргіняў». Мерапрыемства прымеркаванае да гадавіны з дня нараджэння вялікага кампазітара, піша Kraj.by.
Наведванне сядзібы ў гэты дзень прадугледжвае абавязковае выкананне дрэс-кода — як для жанчын, так і для мужчын.

Адкрые свята «Элегія кветак» — урачыстае тэатралізаванае шоу-паказ дам з веерамі, аздобленымі жывымі фларыстычнымі кампазіцыямі.

Прыхільнікі тэатральнага мастацтва змогуць убачыць пастаноўку «Цені Залесся і Італіі», якая перанясе гледачоў у атмасферу эпохі, поўнай рамантыкі.
Завершыць вечар святочны канцэрт класічнай італьянскай музыкі і вакальных твораў «Чараўніцтва Італіі».
Фестываль пачнецца а 17:00.
Білеты можна замовіць загадзя. Кошт — 100 рублёў. Колькасць месцаў абмежаваная.
Каментары