Грамадства1111

У Польшчы беларус кіраваў грузавіком з больш як чатырма праміле алкаголю

У польскім горадзе Семяновіцэ-Слёнске суд у паскораным парадку вынес прысуд 44‑гадоваму грамадзяніну Беларусі, які сеў за руль грузавіка ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, паведаміла мясцовая паліцыя.

Фота: siemianowice-slaskie.policja.gov.pl

Інцыдэнт адбыўся 29 ліпеня на тэрыторыі аднаго з мясцовых прадпрыемстваў. Беларус прыехаў туды для разгрузкі тавару. Пасля таго як ён прыпаркаваў аўтамабіль і выйшаў з кабіны, супрацоўнік аховы заўважыў, што кіроўца паводзіць сябе падазрона, і паведаміў пра гэта ў паліцыю.

Супрацоўнікі дарожнай паліцыі, якія прыбылі на месца, праверылі мужчыну на алкаголь. Экспертыза паказала, што ў яго арганізме было больш за чатыры праміле алкаголю. Пасля гэтага кіроўцу затрымалі і выставілі абвінавачанне ў кіраванні транспартным сродкам у нецвярозым стане.

Ужо на наступны дзень справа была разгледжаная судом у паскораным парадку. Суд прызнаў беларуса вінаватым і прысудзіў яму восем месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам два гады.

Акрамя таго, мужчыну на пяць гадоў пазбавілі права кіраваць любымі механічнымі транспартнымі сродкамі. Ён таксама павінен выплаціць па 7 тысяч польскіх злотых (каля 1875 даляраў) у Фонд дапамогі пацярпелым і пасляпенітэнцыярнай дапамогі, а таксама ў выглядзе штрафу.

Пасля гэтага выпадку паліцыя звярнулася ў Памежную службу Польшчы з хадайніцтвам аб прыняцці рашэння аб прымусовым вяртанні грамадзяніна Беларусі ў краіну паходжання.

Каментары11

  • Цікавы факт)
    03.08.2026
    У Польшчы беларус кіраваў грузавіком з больш як чатырма праміле алкаголю.
    Калі ў грузавіка было больш чым чатыры праміле алкаголю, то замест чаго залівалі ў яго алкаголь? Замест аніыфрызу ці замест паліву?)
  • Жвір
    03.08.2026
    Яны гэта сьвішчуць, што да праміле. 4 праміле сьмяротны ўзровень, а тут і кіраваў, і прыехаў, і запаркаваўся, ды яшчэ й з кабіны вылез, а не заснуў у ёй. Накруцілі палякі праміляў, і шчодра накруцілі.
  • Żwir
    03.08.2026
    Жвір , цікава, мясцовы антыпольскі каментатар нават адмаўляе верыць у інфармацыю паліцыі. Усё зразумела.

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў абвясціць Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША7

Наступ УСУ на Аляксандраўскім кірунку: што пра яго вядома і якія перспектывы3

На пляжы Французскай Рыўеры ўсё часцей прыходзяць дзікі

Самы дарагі дом Мінска ў ліпені набылі ў Каменнай Горцы

Былы начальнік расійскай калоніі, дзе сядзеў Навальны і іншыя палітвязні, атрымаў 7 гадоў за хабар2

Цёзка Ціханоўскай згубіла пашпарт у Францыі. Вячорка просіць дапамогі9

19‑гадовы беларус на галоўным кіберспартыўным шахматным турніры свету зарабіў ужо як мінімум $190 тысяч2

Чатырох беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, ужо выпісалі з бальніц

У Мінску склалі партрэт тыповага загінулага на вадзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў33

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць