Грамадства44

Памерла Мая Кляшторная

Архітэктарцы, дачцэ расстралянага паэта Тодара Кляшторнага, было 89 гадоў.

Мая Кляшторная — вядомая архітэктарка, якая шмат зрабіла для ўвекавечання памяці ахвяр савецкіх рэпрэсій, была навуковай кіраўніцай мемарыялу «Курапаты».

Мая Кляшторная нарадзілася 31 мая 1937 года, праз паўгода пасля арышту бацькі, але ягонай жонцы ўдалося дабіцца спаткання. «Мама бачыла бацьку, бацька бачыў неданошанае, але жывое немаўля», — распавядала пасля жанчына. На момант допыту маці ёй было ўсяго 3 месяцы.

Бацьку расстралялі 30 кастрычніка 1937 года, як і больш за сотню прадстаўнікоў эліты беларускага чыноўніцтва, навукі і культуры. 

«Маме казалі: 10 год без права перапіскі, і яна верыла ў гэта — і ў Акмалінскім лагеры, і пасля на пасяленні ў Сібіры, здзіўлялася, чаму бацька нас не шукае, 10 гадоў жа прайшло, «ён, напэўна, ужо дома і нас чакае».

Маці з Маяй выслалі ў Акмалінскі лагер для такіх жонак «ворагаў народа» (АЛЖЫР), дзяўчынку змясцілі ў лагерны дзіцячы дом. Маці забрала яе толькі ў 1947 годзе, бо да 8 гадоў лагераў ёй дакінулі яшчэ два гады.

У Беларусь, знішчаную вайной, яны тады не вярнуліся, жылі ў пасёлку ў Омскай вобласці. У Маі былі вялікія праблемы з хрыбтом, сем гадоў яна была прыкаваная да бальнічнага ложка. 

У Беларусь Мая вярнулася ў 1955 годзе, скончыла за два гады школу, пасля Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, паступіла ў Маскоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Ізноў вярнулася ў Беларусь ужо дыпламаванай спецыялісткай-архітэктаркай, працавала ў «Белпрампраекце» ў аддзеле генеральнага планавання, дзе займалася пытаннямі горадабудаўніцтва.

Адной з яе галоўных мэтаў жыцця, было даведацца пра свайго бацьку, Тодара Кляшторнага, як мага больш.

Спадарыню Маю заўсёды можна было бачыць на шэсцях у Курапаты.

Каментары4

  • памяць
    03.08.2026
    Адпачынак у Вечнасці няхай Вам будзе, Мая Тодараўна
  • Крыж у Курапатах
    03.08.2026
    Беларусы ў сваёй масе далей не асудзілі камунізм і савецкую таталітарную сістэму, таму ў Беларусі працяг.
  • Paliašuk
    03.08.2026
    Сумная навіна, вялікая страта. Шкада Людзей, якія нарадзіліся ў несвабодзе і пры ёй жа сышлі ў лепшы свет. Але спадарыня Мая ў адрозненне ад большасці сваіх равеснікаў і ў несвабодных дзяржавах пражыла жыццё вольнага чалавека. Дзякуй ёй, што ўваскрэсіла з нябыту памяць пра свайго таленавітага загубленага чырвонымі катамі бацьку. Яе таксама будзем памятаць.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне31

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць