Свет33

У Расіі спыніў працу праваабарончы праект Gulagu.net

Пра спыненне працы праекта Gulagu.net напісаў яго заснавальнік Уладзімір Асечкін. Ён заявіў, што працу праваабаронцаў давялося прыпыніць «з улікам новых рэалій і рызык».

Gulagu.net быў заснаваны Уладзімірам Асечкіным у 2011 годзе. Ён і праваабаронцы, якія з ім супрацоўнічалі, асвятлялі катаванні ў расійскіх турмах, з-за працы праекта Асечкіну давялося эміграваць.

У 2021 годзе беларускі праваабаронца і праграміст Сяргей Савельеў, які сядзеў у Саратаўскай абласной туберкулёзнай бальніцы (АТБ-1) і супрацоўнічаў з Gulagu.net, апублікаваў маштабны архіў відэа з катаваннямі і згвалтаваннямі зняволеных у ёй. У выніку былі заведзеныя пяць крымінальных спраў па фактах гвалту ў АТБ-1, а праз месяц Уладзімір Пуцін звольніў начальніка Федэральнай службы выканання пакаранняў. Удзельнікі катаванняў атрымалі ад 12 гадоў калоніі да пажыццёвага пазбаўлення волі.

Каментары3

  • Пакойны слон
    20.07.2026
    Цікава, што пра анлагічныя спыненыя псеўдабеларускія праэкты кшталту 2334.інфо і гэтак далей ніводная нэзалэжная распаўсюджвальня фэйкаў не напісала. Як гранты ёсць - ёсць піяр, як гранты скончыліся - пляваць на сабраныя асабістыя дадзеныя людзей і на іх саміх, ніхто нават не ўзніме тэму закрыцця.
    Затое пра расейцаў напісаць - святая справа!
  • барадзед
    20.07.2026
    Пакойны слон, першы раз чую пра такі праект, як і інтэрнэт архіў не чуў
  • Belarus
    21.07.2026
    Цікава а калі б той самы Савельеў, які выкрыў усе гэтыя расейскія скрэпы, напрыклад прыехаў у Расею ён не апынуўся б у той самай АТБ-1? Ці можа яму б прэмію далі б? А так увогуле дзіўна што так доўга ўвогуле там яшчэ гэты праект я gułagu.net працаваў. Цяпер ужо даўно там пара зрабіць новы праект gułagu.tak.

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць