Каментары да артыкула

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

  • Смутак
    20.07.2026
    Лёгкіх нябесаў табе, дарагая.
  • Беларус
    20.07.2026
    Трагедыя.
  • */*
    20.07.2026
    лепшыя сыходзяць, а... прамаўчу
  • Спачуваньні
    20.07.2026
    Вечная ёй памяць. Няхай спачывае зь мірам і ўваскрэсьне ў славе. Дзякуй Вам, шаноўная спадарыня, за Ваш унёсак у беларускую культуру й нашу родную мову.
  • Янка
    20.07.2026
    Вялічэзная страта для беларускай літаратуры. Ева Важнавец стала класікам яшчэ пад час жыцця. R.I.P.
  • Аёй
    20.07.2026
    Як жа шкада. Вялікі сум. Так яе будзе нам заўжды не хапаць, яе жыццёвай мудрасці, па-сапраўднаму беларускай. Светлая ёй памяць..
  • Сьветлая памяць.
    20.07.2026
    Роўных ёй пакуль няма.
  • Tatarka
    20.07.2026
    Śvietłaja pamiać, ziamlačka
  • Беларуска
    20.07.2026
    Вечная памяць. Валадарства на нябёсах і вечны супакой яе шчырай беларускай душы.
    Бог забірае да сябе найлепшых. На жаль для нас, якія пакуль што яшчэ тут, на гэтым свеце. Не дачакалася вольнай Беларусі, як шмат хто з сучасных геніяльных беларусаў. Спачуванні сям'і, асабліва матулі і сыночку. Вельмі шкада, што так рана.
  • Ніна
    20.07.2026
    Менавіта радкі з яе твораў, яе голас, манера гаварыць давалі мне нейкую ціш на працягу апошніх гадоў.
    Пярліна .
  • .
    20.07.2026
    Чамусьці заўсёды спадзяваўся на працяг творчасці, што галоўны твор яшчэ наперадзе, эпічны і моцны. А яно вось так... не будзе, кропка.
    Спачуванні блізкім і тым, хто цаніў.
  • RIP
    20.07.2026
    Спачуванні сям’і …
  • Paliašuk
    20.07.2026
    Курс слала імперыю курсам ваеннага карабля.
    Няхай жа мяккай пярынай ёй будзе сырая зямля.
    Вечная памяць вялікай беларусцы. Недзе з сябруком Алесем Пушкіным ужо ўбачыліся, шкада, што мы іхніх дыялогаў тут не пачуем.
  • Вольга
    20.07.2026
    У беларусаў з'явілася новая нябесная заступніца. Шырокага Неба і Валадарства Нябеснага!
  • Воўча
    21.07.2026
    Вялічэзная страта! Сьветлая жанчына. Вечная памяць
  • Співчуття з локального півдня
    21.07.2026
    Українська аудиторія багато в чому знайомиться з білоруським космосом через ютюб. Це створює специфічне поле зору, можливо не завжди повне чи об'єктвине. З цього ракурсу Святлана Курс завжди була для мене зіркою білоруського небосхилу. Справляючи враження добре поінформованої песимістки в конкретних справах, вона була оптимісткою в глобальних питаннях і щедро передавала оптимізм в дар своїм слухачам та прихильникам.

    Білоруська та українська мова в багатьох моментах дуже подібні, але радикально відрізняються фонетикою та наголосами. Вже прочитавши "Па што ідзеш..." я довго не знав, що наголос у слові "воўча" попадає на перший склад. Як мені здавалось, "ВовчА" мало наголос в кінці. Це сприймалось як маленьке вовченя, і в цілому від повісті залишилось враження внутрішньості, лагідності і домашньості світів "вовчика-братика". Власне таке ж враження залишилсь і від самої Світлани Курс, її псевдо-наївної наррації людини що знає про погане, але говорить про добре.

    Святлана Курс мало зв'язана з Україною в літературному сенсі, але сподіваюсь це зміниться, і ми ще побачимо переклади, видання і популярність.

    Kto pamięta, że to w końcu
    Jedno i to samo drzewo…
  • Тлумачэнне
    21.07.2026
    Співчуття з локального півдня, усё нашмат страшней. Беларуская прымаўка поўнасцю гучыць так: "Па што ідзеш, воўча? Па астатняе". (За чем ты идёшь, волк? Что ищешь? Иду за последним, что ещё осталось)
    Воўк ідзе забраць і з'есці астатняе - апошняе, што засталося ў чалавека, у якога і так амаль нічога не было.

    Тлумачыць аўтарка:
    Журналіст: — Назва кнігі вельмі метафарычная. Што для вас азначае гэты “воўчы” шлях — пошук сябе, уцёкі ці, можа, вяртанне?

    Святлана Курс: — Па астатняе. «Па што ідзеш, воўча» — гэта аўтэнтычная беларуская народная прымаўка. Яна мне настолькі спадабалася, што я яе запомніла на ўсё жыццё. Гэта вельмі жорсткая жыццёвая максіма, выкладзеная яшчэ ў Бібліі: што заможнаму прыдасца, ад незаможнага яшчэ аднімецца.

    Воўча прыходзіць па апошняе менавіта да тых, у каго гэта апошняе сапраўды апошняе. Забярэ апошнюю нітку — і чалавек застанецца ні з чым, на голай зямлі. І вось якое выйсце ён выбярэ з гэтай сітуацыі — тут і пачынаецца самае цікавае. Мне падабаецца жорсткасць жыцця.
  • Праўда
    21.07.2026
    Тлумачэнне, цікава, дзякуй!
  • Зміцер
    21.07.2026
    Светлая памяць

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць