Грамадства44

Былога каліноўца Верамейчыка, якога выкралі з В’етнама, перавялі ў турму

Як стала вядома «Нашай Ніве», палітвязню змянілі рэжым зняволення.

Паводле інфармацыі, якую атрымалі блізкія Васіля Верамейчыка, былога каліноўца перавезлі 9 ліпеня са шклоўскай калоніі №17 у турму №4, што ў Магілёве. Такім чынам, далей ён будзе знаходзіцца на турэмным рэжыме. На які перыяд — невядома.

Пра гэта паведаміла Яўгенія Верамейчык, жонка палітвязня.

У чэрвені стала вядома, што Верамейчык мае сур’ёзныя праблемы са здароўем і ўжо быў дададзены праваабаронцамі ў гуманітарныя спісы. Мяркуючы з лекаў, якія прапісалі мужчыну ў калоніі, ён мог перанесці інфаркт міякарда або меў вялікую рызыку развіцця такога інфаркту. 

У пачатку чэрвеня Верамейчыка мусілі пакласці ў бальніцу пры мінскім СІЗА-1, каб зрабіць яму аперацыю на сэрцы, але замест гэтага адправілі палітвязня ў ШІЗА, а потым і ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу). Гэта яшчэ больш ізалюе яго ад неабходнай дапамогі. Больш за тое, складаныя ўмовы ў ПКТ — тое ж ШІЗА, хоць і з невялікімі паслабленнямі — павялічваюць нагрузку на яго сэрца, якое і так працуе пад рызыкай.

З ПКТ, аднак, Верамейчык мог бы праз нейкі час вярнуцца ў атрад у калоніі. Але ж на турэмным рэжыме ён можа прабыць гады. Невядома, як тыя ўмовы — дрэннае харчаванне, адсутнасць належнага святла і шпацыраў, медычнай дапамогі і не толькі — могуць адбіцца на здароўі палітвязня.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • .
    20.07.2026
    Ну давайте уж продолжим логику:
    благодаря полному бездействию или неполному действию пользователя под ником "Удакладненне" в 2020-м году, что привело к уцелению режима Лукашенко, изгнанию Тихановской и до 500 тысяч беларусов из своей страны, а также полной или частичной невозможности защищать за рубежом беларусов, не согласных с режимом Лукашенко.

    Или так - или каждый сам несет ответственность за свои действия, понимая, в какой ..пе мы находимся. Я не понимаю, почему Тихановская виновата за то, что что-то не смогла или не доделала, а вы - нет.
  • Fast
    20.07.2026
    Чаьавека фактычна згубілі лекгім росчыркам пяра летувіскіх чыноўнікаў. Якія ў Летуве вырашылі адмовіць яму, бацьку і мужу, на яго агульнае чалавечае права якое гаиантавна і законамі Летувы і Эўразьвязу на ўз'яднанне з сям'ёю.
    На якой падставе?
    Бо ен некалі служыў у войску лукашэнкі і надумку летувісаў на гэтай падставе нібы не "парваў з рэжымам і падтрымлівае агрэсію супраць Украіны"?🤮
    І гэта пасля таго што ён, у адрозненні летувісаў, добраахвотнікам пайшоў на вайну ва Ўкраіну і ваяваў на баку ЗСУ 🇺🇦, меў дзяржаўныя ўзнагароды Украіны, праліваў свю кроў, ахваравяў сваім жыцем.
    Чыноўнікі Летувы не прызналі сваей памылкі.
    Няма ў мяне ніводнага добрага слова ні для гэтых чыноўнікаў ні для тых хто прыклаў свае намаганні каб нейкімі інтрыгамі зрабіць паклёп на чалавека і выкінуць чалавека з Эўразьвязу.
    Ганьба чынавенству Летувы.
    Ганьба так звным юрыстам якія давалі яму "парады" замест таго каб абскардзіць рэшанне чыноўнікаў Летувы праз суд ў той жа Летуве, а потым (калі адмовяць) падаць скаргу ў суд Эўразьвязу і ААН па правам чалавека. Не паднялі хвалю ў СМІ.
    Шкада чалавека. Жадаю кб ён і ўсе хто у няволі з-за рэжыму як маша хутчэй апынуліся на свабодзе, дажылі да поўнай свабоды краіны і краху злачыннага рэжыму лукавага.
  • тупыя ці цынічныя
    21.07.2026
    Fast, асабліва мярзотнае стаўленне да гэтых двурушнікаў, калі з’яўляюцца паведамленні пра розныя фірмачкі, дзе летувісы супрацоўнічаюць з лукашыстамі (самае свежае пра зяця шэймана).

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць