Грамадства33

38‑гадовую Алену з Кобрына асудзілі за палітыку

Менеджарка, відавочна, праходзіць па справе Гаюна.

Алена Вароніна. Фота з яе старонкі Укантакце

Алене Варонінай 38 гадоў. Яна з Кобрына, выхоўвае 13‑гадовае дзіця.

Паводле рэзюмэ на партале пошуку працы, Алена мае 6‑гадовы досвед і працуе менеджарам па працы з кліентамі і продажах.

Алену Вароніну асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе паводле часткі 1 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Ёй прысудзілі хатнюю хімію.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй уладу, а змусіў яе выехаць за мяжу. Гэта выклікала масавыя народныя пратэсты, у якіх удзельнічалі мільёны людзей. У адказ на гэта ўлады распачалі арышты.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 9594 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы) зачапілі каля 500 тысяч беларусаў. Некалькі соцень тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай. 

Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • ЦэнзурэннТэст
    20.07.2026
    "Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай"

    НН, спыняйце, калі ласка, псеўдагістарычныя даведкі такога кшталту. Выбараў у Беларусі няма сама позняе з 1996 года. На мерапрыемствах па пераназначэнні Лукашэнкі якія праводзяцца пад выглядам "выбараў", Лукашэнка не можа прайграць у прынцыпе. Падобнымі заявамі вы выказваеце непавагу іншым кандыдатам, якія хацелі ўдзельнічаць, але былі арыштаваныя і правялі гады ў турме - так і тым, хто не ўдзельнічаў у фарсе прынцыпова, грунтуючыся на ранейшым досведзе (2001, 2006, 2010).
  • Ú
    20.07.2026
    Кляты лукашызм.
    Чарговае злачынства супраць чалавецтва якое не мае тэрміну даўніны.
  • Сум
    20.07.2026
    Дарагой Алёне сіл і моцы, прайсці праз выпрабаванне.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць