Усяго патроху1010

Трамп стаў героем мемаў пасля чэмпіёнскага фота зборнай Іспаніі

«Той самы чувак, якога ніхто не запрашаў», — жартуюць з фота.

Фота: AP Photo/Jacquelyn Martin

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля фіналу чэмпіянату свету ўручыў футбалістам зборнай Іспаніі трафей і далучыўся да цырымоніі ўзнагароджання. Аднак найбольшую ўвагу прыцягнула тое, што Трамп не пакінуў поле, а застаўся побач з футбалістамі падчас іх святкавання.

Калі гульцы збіраліся для традыцыйнага чэмпіёнскага фота, прэзідэнт ЗША працягваў пазіраваць разам з камандай. Прэзідэнту FIFA Джані Інфанціна давялося падысці і жэстам паказаць Трампу, што яму варта адысці, каб іспанскія футбалісты маглі паўнавартасна адсвяткаваць сваю перамогу.

Фота: fifa.com

Гэтыя кадры хутка разышліся па сацыяльных сетках. Людзі пачалі жартаваць, што Трамп «стаў гульцом зборнай Іспаніі», «выйграў чэмпіянат свету» або проста «змагаўся за месца ў цэнтры кадра». «Той самы чувак, якога ніхто не запрашаў», — іранізуюць іншыя. Некаторыя параўноўваюць яго са свякрухай, якая без запрашэння далучылася да фота маладзёнаў на вяселлі.

Фота: SarcasticDoodl /Х

Подпіс на здымку: «Хлопец сур'ёзна думае, што ён частка зборнай».

Подпіс: «Той самы чувак, якога ніхто не запрашаў».

Фота: jeremynewberger / Х

Адзін з карыстальнікаў пажартаваў, што пасля перамогі Іспаніі Кубак свету нібыта адправяць у Авальны кабінет — «паводле правілаў краіны-гаспадыні».

Каментары10

  • .
    20.07.2026
    Зразумеў, што яшчэ мне гэта нагадвае.
    І Лукашэнка да Колі на сцэну вылез, на атрыманне дыплома ў Кітае.
  • Свидетель из Белого Дома
    20.07.2026
    не получил Нобеля, так хоть рядом с чемпионами постоял, хоть чем-то можно гордиться
  • нейкі
    20.07.2026
    час нікчымных прэзідэнтаў

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла10

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5014

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла10

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць