Здарэнні11

У Расіі мігранта з Беларусі асудзілі за распальванне варожасці да мігрантаў з Азіі

Яго аштрафавалі на $100.

Ілюстрацыйнае фота: uz24.uz

Грамадзянін Беларусі, ураджэнец Віцебска абурыўся навінамі пра таксіста-мігранта, які ўчыніў стральбу ў прыгарадзе Санкт-Пецярбурга — дзе жыве і сам беларус.

Мужчына пакінуў ва «Укантакце» серыю каментароў з заклікамі да выдварэння мігрантаў і варожымі выказваннямі ў адрас «выхадцаў з Азіі». Беларус пісаў пра «спрадвечную варожасць» мігрантаў да рускіх.

На судзе ён поўнасцю прызнаў віну і растлумачыў свой учынак, што напісаў каментары ў стане алкагольнага ап'янення, эмацыйна рэагуючы на тое, што раней грамадзянін Узбекістана здзейсніў гвалт у дачыненні да яго сястры. Ён падкрэсліў, што асабіста не адчувае нянавісці да выхадцаў з Каўказа і Азіі і абавязаўся больш так не рабіць.

Маскоўскі раённы суд Санкт-Пецярбурга прызнаў беларуса вінаватым паводле артыкула 20.3.1 КоАП РФ (дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нянавісці і варожасці) і прызначыў штраф памерам каля $100.

Каментары1

  • 453543
    20.07.2026
    Т.з. расія па свайму нацыянальнаму складу фактычна азіяцкая краіна. І гэты не вельмі разумны чалавек на скрэпы замахнуўся? Ён бы яшчэ, напрыклад, ва Узбекістане супраць узбекаў выступіў. Тут яму не Беларусь, у якой можна пераследаваць беларусаў па нацыянальным прыкметам. Забыўся, хлопчык, дзе знаходзіцца і на каго півам дыхае (гэта наконт таго, что быў "ў стане алкагольнага ап'янення...").

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць