Эксперты папулярнага метэаралагічнага канала «Метэавайб» сцвярджаюць, што гэта сапраўды быў смерч.
Раніцай 20 ліпеня непадалёк ад Бабруйска відавочцы сфатаграфавалі смерч. Здымкі апублікавалі ўдзельнікі супольнасці «Беларускія паляўнічыя за штормамі».
Паводле іх інфармацыі, атмасферную з'яву назіралі каля 9:30 на захад ад Бабруйска, піша Onliner.by.
Эксперты папулярнага метэаралагічнага канала «Метэавайб» сцвярджаюць, што гэта сапраўды быў смерч.

«Гэта на 100% смерч, бо кандэнсацыйная варонка дакранулася да зямлі», — паведамілі ў супольнасці.
Паводле іх слоў, з'ява, імаверна, мела немезацыкланічнае паходжанне.

Смерч — гэта атмасферны віхор, які злучае навальнічную хмару з паверхняй зямлі або вады. Калі варонка не дасягае паверхні, такую з'яву называюць варонкападобнай хмарай.
У Беларусі зацвердзілі правілы эвакуацыі каштоўнасцяў на выпадак вайны: цэглу з Брэсцкай крэпасці з надпісамі будуць ратаваць перш за карціны Шагала і Суціна
Каментары
Непрыгожа.