Каб разгрузіць транспартныя кольцы і зрабіць рух хутчэйшым, раёны Мінска злучаць дадатковымі шляхаправодамі і развязкамі, дададуць палос, расказалі на АНТ.

Цяпер будуецца шляхаправод над чыгункай Мінск — Маладзечна. Як чакаецца, ён увойдзе ў пяцёрку самых працяглых у краіне і злучыць вуліцы Калеснікава і Ратамскую, а па сутнасці — Фрунзенскі і Цэнтральны раёны. Пры гэтым вуліца Ціміразева стане шасціпалоснай.
Да канца года новую хуткасць набярэ і Старавіленскі тракт — трамвайныя шляхі тут пераносяць, робяць чатыры паласы.
«Першая чарга будаўніцтва — участак ад вуліцы Нававіленскай да вуліцы Веры Слуцкай. У складзе гэтага аб'екта прадугледжваецца будаўніцтва часовага разваротнага кальца трамваяў. Яно будзе часовым да моманту праектавання, будаўніцтва новай ніткі трамваяў, якія будуць рухацца па вуліцы Нававіленскай у бок квартала «Паўночны бераг»», — адзначыў намеснік начальніка будаўнічага ўпраўлення прадпрыемства «Трэст №15 «Спецбуд»» Дзмітрый Сак.
Пабудуюць шляхаправод ад вуліцы Чурлёніса да вуліцы Каржанеўскага, які аб'яднае Маскоўскі і Кастрычніцкі раёны.
Таксама будуецца дарога ад МКАД-2 да прамузлу «Калядзічы». Увесці ў эксплуатацыю яе плануюць сёлета.
Каментары