Свет22

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце

На аўкцыёне Sotheby's у Нью-Ёрку за рэкордныя 50,1 мільёна даляраў прадалі шкілет тыраназаўра па мянушцы Гас. Гэта самая вялікая сума, калі-небудзь заплачаная за акамянелыя рэшткі дыназаўра. Імя купца не раскрываецца.

Фота: Matthew Sherman

Гаса знайшлі ў 2021 годзе на ранча ў амерыканскім штаце Паўднёвая Дакота. Раскопкі працягваліся тры гады, пасля чаго яшчэ некалькі гадоў спецыялісты займаліся аднаўленнем і зборкай шкілета. Падчас даследавання выявілі сляды ўкусаў на чэрапе і зрослыя пераломы рэбраў, а гэта сведчыць пра тое, што жывёліна атрымала гэтыя траўмы яшчэ пры жыцці.

Паводле ацэнак навукоўцаў, тыраназаўр жыў каля 72—66 мільёнаў гадоў таму. Захавалася 183 косткі, што складае прыкладна 63 працэнты ад поўнага шкілета. Яго даўжыня — каля 11,6 метра, таму Гас лічыцца адным з самых буйных і найбольш поўна захаваных прадстаўнікоў свайго віду.

Папярэдні рэкорд належаў шкілету стэгазаўра, які быў прададзены ў 2024 годзе за 44,6 мільёна даляраў.

Частка палеантолагаў выказвае занепакоенасць тым, што ўсё больш каштоўных знаходак трапляе ў прыватныя калекцыі, а гэта можа абмежаваць доступ навукоўцаў да іх вывучэння.

Прадстаўнікі аўкцыённага дома адзначылі, што высокая цана абумоўленая не толькі ўнікальнасцю знаходкі, але і вялікай працай, праведзенай падчас яе пошуку, раскопак, навуковага даследавання і рэстаўрацыі.

Каментары2

  • дына заўра
    15.07.2026
    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/399999

    цікавы нумар у гэтай навіны
  • лол
    15.07.2026
    "Частка палеантолагаў выказвае занепакоенасць тым, што ўсё больш каштоўных знаходак трапляе ў прыватныя калекцыі".
    Дык навошта прадаюць?

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць