Музыка99

Стала вядома, што цяпер з гуртам Akute

У 2022 годзе магілёўскі гурт Akute выпусціў свой шосты і на гэты момант апошні альбом «Напалову тут». З таго часу — поўная цішыня. Што ж здарылася з гуртам — задаюцца пытаннем фанаты.

Раман Жыгараў і Стась Мытнік. Фота: @akutemusic / Instagram

«Гурт на паўзе», — распавялі «Нашай Ніве» абазнаныя крыніцы.

Пры гэтым вакаліст і гітарыст Стась Мытнік сабраў пад сябе новы праект — яго канцэпцыя і назва пакуль трымаюцца ў сакрэце. Але ўжо вядома, што, у адрозненне ад Akute, ён рускамоўны.

Прынамсі, на рускай мове гучыць кавалак першага злітага ў сеціва трэка. Па першым уражанні ад яго падаецца, што працягваеш слухаць стары добры дыска-дэкаданс ад Akute, але ўжо не з беларускай лірыкай і з новымі тварамі на фоне.

Наколькі зацягнецца паўза ў дзейнасці Akute, няясна — тым больш, галоўныя рухавікі працэсаў цяпер жывуць у розных краінах, што ўскладняе творчае супрацоўніцтва. Стась застаецца ў Беларусі, а Раман Жыгараў знаходзіцца ў Польшчы. Туды ж пераехала і экс-бубначка Vicky Fates, партыі якой сёння можна пачуць у групе Biaz Nazvy. Але цешыць, што пра канец Akute гаворкі пакуль не ідзе.

Каментары9

  • Еен
    12.07.2026
    Чаму ўсе раптам становіцца рускамоўным і пп факту рускамірным ? Ці то іншага выбару ў людзей няма, ці то прымушаюць, ці то катуюць, ці то расейскіх грошай хочацца?
  • Ola bondarava
    12.07.2026
    По моей информации Мытник работает в леста игры (Россия), это контора которая занимается игрой про танки.
  • Ну
    12.07.2026
    Калі будзе спяваць па-расейску, то лепш бы з той паўзы і не выходзіў, каб не зсапсаваў добрыя ўспаміны.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў16

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам19

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў16

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць