Апублікаванае фота падазраванага ў забойстве ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага
Люблінская паліцыя апублікавала фота затрымання падазраванага па справе аб забойстве мастака Сямёна Скрапецкага ў Белай-Падляшскай, піша Reform.news

«Сёння раніцай пад Варшавай супрацоўнікі спецыяльнай следчай групы Галоўнага ўпраўлення паліцыі Любліна затрымалі мужчыну, падазраванага ў забойстве 44‑гадовага грамадзяніна Расіі ў Белай-Падляшскай
Затрыманы выкарыстоўвае пашпарт, выдадзены 36‑гадоваму грамадзяніну Грузіі», — гаворыцца ў паведамленні.
У затрыманні ўдзельнічалі супрацоўнікі спецпадраздзяленняў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Нагадаю, што аматар салсберэцкіх шпіляў Аляксандр Пятроў aka Аляксандр Мішкін aka Nicolae Popa ужываў пашпарт Малдовы, выдадзены ў 2007 годзе. Улады Малдовы адмаўлялі сапраўднасць таго пашпарту, але варта памятаць, што з 2001 па 2009 прэзідэнтам Малдовы з'яўляўся прарасейскі камуніст Варонін, які шчыльна супрацоўнічаў з Крамлём і прасоўваў план Козака па федэралізацыі і русіфікаціі Малдовы і ейнаму ўваходу у "Саюзную дзяржаву Расеі і Беларусі", што не атрымалася выключна праз актыўную пазіціыю грамадства Малдовы. Таму не выключана тое, што пашпарт Пятрова быў выдадзены у абыход камметэнтных органаў Малдовы, а па каналах, кантралюемых на тый момант Вароніным.
Дарэчы, у Чэпігі-Башырава быў пашпарт Таджыкістана, у якім з 1994 пануе надзвычайна лаяльны да Расеі дыктатар Рахмон.