Марыя з Гродна папрасіла ў сацсетках сукенку на выпускны. У адказ ёй прапанавалі цэлы гардэроб — бясплатна
Хтосьці прапанаваў пяшчотныя ўборы, хтосьці — ярка-чырвоныя сукенкі да падлогу, у якіх немагчыма застацца незаўважанай. Былі і элегантныя чорныя мадэлі, і класічныя выпускныя вобразы. Марыя была ў шоку ад выбару, людзі — ад узаемнай шчодрасці і мілаты.

Гэтая гісторыя пачалася з кароткага паведамлення ў трэдс. Дзяўчына з Гродна на імя Марыя напісала, што шукае сукенку на выпускны. Праз фінансавыя праблемы купіць штосьці добрае было праблематычна, таму яна папрасіла дапамогі ў тых, хто, магчыма, мае непатрэбны ўбор.

Ужо за некалькі гадзін пад гэтым допісам пачаўся сапраўдны флэшмоб дабрыні.
Першай адгукнулася дзяўчына, якая прапанавала Марыі падарыць сваю светлую сукенку брэнда MUA. «Няхай ніякія фінансавыя праблемы не дадуць вам не адчуваць сябе самай прыгожай», — напісала яна.

Гэты каментар сабраў тысячы лайкаў і сотні цёплых водгукаў.
«Ганна, ваш учынак — гэта чыстае натхненне! Але яшчэ больш мяне кранулі людзі ў каментарах. Чытаю гэтыя водгукі, і сэрца радуецца. Гэтулькі шчырай цеплыні і добрых слоў! Дзякуй вам і ўсім, хто адгукнуўся, за тое, што вы разам вяртаеце веру ў людзей. Вы цудоўныя!»
«Я заўсёды кажу: беларусы — коцікі», — пішуць у каментарах.

Адна за адной пад пастом з’яўляліся дзяўчаты, гатовыя расстацца са сваімі выпускнымі сукенкамі дзеля незнаёмай выпускніцы.
Хтосьці прапаноўваў пяшчотныя ўборы, хтосьці — ярка-чырвоныя сукенкі да падлогі, у якіх немагчыма застацца непрыкметнай. Былі і элегантныя чорныя мадэлі, і пяшчотна-бэжавыя сукенкі з адкрытай спінай, і ружовыя ўборы колеру цукровай ваты, і класічныя выпускныя вобразы, якія яшчэ захоўвалі ў сабе ўспаміны пра самы важны школьны вечар сваіх гаспадынь.







Некаторыя дзяўчаты прапаноўвалі не толькі сукенкі.
«Калі патрэбныя туфлі — падару», — пісала адна дзяўчына.
Хтосьці прапаноўваў некалькі варыянтаў на выбар. А нехта проста выкладваў свае фотаздымкі і пісаў: «Калі спадабаецца — забірайце».








Пад пастом хутка з’явіліся дзясяткі захопленых каментароў:
«Мілыя дзяўчаты і жанчыны, якія вы крутыя! Гатовыя аддаць бясплатна чалавеку якому цяпер складана. Вы багіні! Няхай вам у сто разоў усё дабро вяртаецца!»
«Колькі прыгожых жанчын у каментарах — прыгожых і выглядам, і душой».
«Дзяўчаты, якія прапануюць свае сукенкі бясплатна, няхай гэтае дабро вернецца да вас з лішкам».
«Як прыемна чытаць, як дзяўчаты падтрымліваюць адна адну. Калі вы гэта праглядаеце, ведайце, вы выдатныя!!!»

Цікава, што сама Марыя ў выніку так і не адказала пад сваім допісам.

Магчыма, яна знайшла патрэбны варыянт у іншай сацсетцы або проста яшчэ не паспела прачытаць усе паведамленні.
І хоць Марыя так і не з'явілася ў каментарах, гісторыя атрымала шчаслівы працяг. Дзяўчына, якая першай прапанавала падарыць сваю сукенку, расказала, што пасля віруснага допісу ёй напісалі некалькі іншых выпускніц з падобнай сітуацыяй.


Мяркуючы па іншых каментарах пад допісам, пакуль дзясяткі жанчын прапаноўвалі свае сукенкі, ім пачалі пісаць іншыя выпускніцы, якія таксама не маглі дазволіць сабе ўбор. У выніку некаторыя сукенкі ўсё ж знайшлі сваіх новых гаспадынь.
Каментары
а-ха-ха.......