Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) вынесла прадпісанне медыцынскаму цэнтру «Ладэ». На думку супрацоўнікаў ведамства, медцэнтр не ў поўнай меры давёў інфармацыю пра кошт званка на кароткі нумар кантакт-цэнтра.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Рэч у тым, што інфармацыя пра платны званок і тое, што яго кошт можа адрознівацца ад таго, які вызначаны для злучэння ў дамове паміж абанентам і аператарам электрасувязі, прапісана толькі на сайце медыцынскага цэнтра. У той жа час пасля набору кароткага нумара і перад злучэннем са спецыялістам кантакт-цэнтра беларусаў пра гэта не папярэджвалі.
У МАРГ удакладнілі, што «Ладэ» выканаў прадпісанне ведамства, змяніўшы тэкст пры званку па кароткім нумары.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары