Грамадства

Махляры пагражаюць вялікімі штрафамі за адмову ставіць вогнетушыльнікі

У Беларусі актывізаваліся тэлефонныя ашуканцы, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі МНС. Невядомыя тэлефануюць людзям і патрабуюць паставіць у іх жыллі вогнетушыльнікі, пагражаючы буйнымі штрафамі ў выпадку адмовы. Такім чынам злачынцы спрабуюць запалохаць чалавека і атрымаць яго асабістыя даныя, папярэджвае прэс-служба МНС.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pixabay.com

У МНС падкрэсліваюць, што гэта махляры.

Сапраўдныя супрацоўнікі МНС:

  • не займаюцца продажам вогнетушыльнікаў, пажарных апавяшчальнікаў ці іншых сродкаў бяспекі;
  • не выпісваюць штрафы па тэлефоне;
  • не патрабуюць паведамляць пашпартныя даныя, нумары банкаўскіх картак або коды з SMS.

Устаноўка сродкаў пажарнай бяспекі ў прыватным доме ці кватэры носіць добраахвотны характар і робіцца дзеля асабістай бяспекі.

Людзям раяць быць уважлівымі і папярэдзіць пра такую схему сваіх блізкіх, асабліва пажылых сваякоў.

Каментары

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць