Свет44

Суд у Літве адмяніў дзесяцігадовую забарону на ўезд для расійскага рэпера Маргенштэрна

Расійскі рэпер Алішэр Маргенштэрн дабіўся праз суд адмены забароны на ўезд у Літву, якая раней была на яго накладзена на 10 гадоў. Найвышэйшы адміністрацыйны суд Літвы задаволіў яго апеляцыю і скасаваў як рашэнне міграцыйнай службы, так і пастанову суда першай інстанцыі, які раней пакідаў забарону ў сіле, піша LRT.

Алішэр Маргенштэрн. Фота: Wikimedia Commons

Першапачаткова Дэпартамент міграцыі Літвы забараніў Маргенштерну ўезд, спасылаючыся на рызыкі для нацыянальнай бяспекі. Аднак суд прызнаў, што гэта рашэнне было недастаткова абгрунтаваным.

Акрамя таго, суд абавязаў кампенсаваць артысту судовыя выдаткі, якія склалі каля 34 еўра.

Асноўная прэтэнзія суда заключаецца ў тым, што ўладамі не было дадзена належнага заключэння ад Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі, які павінен быў афіцыйна ацэньваць магчымую пагрозу. Замест гэтага рашэнне грунтавалася на інфармацыі іншых органаў і адкрытых крыніцах.

Суд таксама адзначыў, што папярэднія заявы, творчасць або ўключэнне ў спісы іншых краін самі па сабе не даказваюць пагрозу для Літвы. Акрамя таго, пры прыняцці рашэння не былі ўлічаныя ўсе абставіны справы, а разгляд быў аднабаковы.

У выніку суд прыйшоў да высновы, што такая строгая мера, як дзесяцігадовая забарона рэперу на ўезд, не была дастаткова абгрунтаванай і парушала прынцып суразмернасці.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны Алішэр Маргенштэрн памяняў публічную пазіцыю і крытыкаваў вайну, хоць да гэтага ў розныя перыяды выказваў падтрымку расійскай уладзе.

Каментары4

  • Літоўцы любяць расейцаў
    15.04.2026
    Самая дружалюбная добрасуседская акупацыя, не тое што злыдныя гуды
  • Волат
    15.04.2026
    Вядома, ён жа 'харошы вузкі', які пяе 'пуцен-красаўчык', а не жахлівы ваяр ПКК, пагрозы Летуве не нясе.
  • Сам ты Летува, Расея и Гыталыя
    16.04.2026
    Волат, Он хотя бы знает , как название страны правильно пишется.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы1

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць