Свет

Маргенштэрна зноў западозрылі ў прапагандзе наркотыкаў з-за татуіроўкі з каноплямі у кліпах

Паліцыя расійскіх Набярэжных Чалноў распачала адміністрацыйную справу ў дачыненні да рэпера Маргенштэрна, угледзеўшы прапаганду наркотыкаў у трох яго кліпах.

Паводле звестак крыніцы ТАСС у праваахоўных органах, гаворка ідзе пра кліпы «Новая волна», «El problema»і «Yung Hefner».

Відэа праверылі эксперты мясцовага педагагічнага універсітэта і Маскоўскага навукова-практычнага цэнтра наркалогіі Дэпартамента аховы здароўя Масквы. Першыя заўважылі ў іх татуіроўку на грудзях музыканта, «па краях якой намаляваная расліна, падобная на канопляў». Другія выявілі ў роліках «шматлікія сцэны, якія фармуюць у гледача асацыятыўныя сувязі паміж дапушчальнасцю незаконнага спажывання прадуктаў канопляў і дасягненнем поспеху, лаяльнае стаўленне да незаконнага ўжывання наркатычных сродкаў».

Адміністрацыйная вытворчасць вядзецца па частцы 1.1 артыкула 6.13 КаАП, які прадугледжвае для юрыдычных асоб да 1,5 мільёна расійскіх рублёў (да 50 тысяч беларускіх) штрафу альбо прыпыненне дзейнасці на тэрмін да 90 сутак.

Маргенштэрн сваёй віны не прызнае. Адвакат рэпера Сяргей Жорын заявіў агенцтву, што першапачаткова ў паліцыі Набярэжных Чалноў правяралі на прапаганду наркотыкаў песні музыканта, але не выявілі нічога супрацьзаконнага.

У лістападзе 2021 года рэпер з-за абвінавачвання ў прапагандзе наркотыў пакінуў Расію. Ён з'ехаў у Эміраты праз Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць