Свет22

Трамп заявіў, што Іран звярнуўся да яго з просьбай спыніць агонь 

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што кіраўнік Ірана нібыта звярнуўся да амерыканскага боку з просьбай спыніць агонь. Пра гэта ён паведаміў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, адзначыўшы, што цяперашні іранскі прэзідэнт, на яго думку, менш радыкальны і больш разважлівы, чым папярэднія.

Дональд Трамп. Фота: Nathan Howard/Getty Images

«Новы прэзідэнт Ірана, значна менш радыкалізаваны і значна разумнейшы за сваіх папярэднікаў, толькі што звярнуўся да Злучаных Штатаў Амерыкі з просьбай аб спыненні агню», — напісаў кіраўнік Белага дома. 

Пры гэтым Трамп падкрэсліў, што ЗША гатовыя разглядаць магчымасць спынення баявых дзеянняў толькі пасля таго, як Армузскі праліў стане адкрытым, бяспечным і свабодным для суднаходства. Да гэтага часу, паводле яго слоў, амерыканскі бок будзе працягваць жорсткія дзеянні супраць Ірана.

Аднак тэлеканал CNN адзначае, што незалежнага пацвярджэння такога звароту з боку Ірана пакуль няма. Таксама застаецца незразумелым, ці мае іранскі прэзідэнт дастатковыя паўнамоцтвы, каб выступаць ад імя ўсёй палітычнай сістэмы краіны. Зрэшты, магчыма, што Трамп насамрэч меў на ўвазе не прэзідэнта Масуда Пезешкіяна, які займае сваю пасаду амаль два гады, а сапраўды новага вярхоўнага лідара Ірана Маджтабу Хаменеі. 

Раней з’яўлялася інфармацыя, што новы вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі мог пагадзіцца на перамовы з ЗША. Гэта выглядае як змена пазіцыі, бо да гэтага Тэгеран адмаўляў магчымасць прамых кантактаў з Вашынгтонам і называў паведамленні пра дыялог недакладнымі.

31 сакавіка міністр замежных спраў Ірана Абас Арагчы пацвердзіў, што паміж Тэгеранам і Вашынгтонам сапраўды адбываецца абмен паведамленнямі — як напрамую, так і праз пасярэднікаў. Але пры гэтым падкрэсліваецца, што гэта яшчэ не азначае пачатак паўнавартасных перамоў.

Каментары2

  • Ну-ну
    01.04.2026
    „Than his predecessors” гэта сапраўды пра аяталага, а ня прэзіка, бо кантэкст відавочны. Чарговая гісторыя пра ўзровень інтэлекту Ляпідарнага Генія :D :D
  • Ёсік
    02.04.2026
    Манюка, зараз персы скажуць, што не было аніякіх просьбаў.

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША8

Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?9

Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі3

У Беларусі абнавілі публічную кадастравую карту

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны54

Акадэмію навук чакаюць вялікія змены3

Расіяне ўдарылі па парку ў Харкаўскай вобласці. Пяцёра загінулых, у тым ліку немаўля ў вазку6

Лідара кенійскай секты прызналі вінаватым у смерці 190 дзяцей. Ён прымушаў бацькоў марыць іх голадам7

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць