Свет99

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай

У чацвер прэзідэнт Расіі правёў закрытую сустрэчу з буйнымі бізнэсменамі. Паводле крыніц The Bell, Пуцін абмеркаваў з алігархамі працяг вайны і яе фінансаванне.

Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Сказалі, будзем ваяваць», — пераказвае сутнасць выступлення Пуціна адзін з суразмоўцаў, знаёмы са зместам размовы. «Пойдзем да межаў Данбаса», — пераказвае іншы.

Пасля гэтага Пуцін прапанаваў бізнэсменам рабіць добраахвотныя ўнёскі ў бюджэт, сцвярджаюць абодва.

Паводле слоў аднаго з суразмоўцаў, ідэя «патрэсці бізнэс у цяжкі для краіны час» належыць кіраўніку «Раснафты» Ігару Сечыну, які напярэдадні выклаў яе ў лісце Пуціну. У якасці механізму прыцягнення сродкаў у лісце прапаноўвалася размясціць ваенныя аблігацыі.

Некаторыя бізнэсмены адгукнуліся на просьбу проста на сустрэчы. Сулейман Керымаў паабяцаў унесці 100 млрд рублёў (1,5 млрд даляраў), сцвярджае адзін з суразмоўцаў The Bell і пацвярджае другі.

Ідэю падтрымаў яшчэ як мінімум адзін буйны бізнэсмен, які прысутнічаў на сустрэчы, праўда суму свайго ўнёску ён не назваў.

Каментары9

  • Янка
    27.03.2026
    Цікава, што Роснефть з'яўляецца адным з найбуйнейшых рецыпіентаў бюджэтных сродкаў праз фонд нацыянальнага дабрабыту (ФНБ). Але здаецца, што там ужо нічога, апроч сечынскіх распісак не засталося. Таму апетыты Сечына накіраваліся на бабло братоў-алігархаў.
  • чытач
    27.03.2026
    Алишера Бурхановича Усманова запрасілі?

    https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A3%D1%81%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2,_%D0%90%D0%BB%D0%B8%D1%88%D0%B5%D1%80_%D0%91%D1%83%D1%80%D1%85%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87

    Алішэр Бурханавіч распавёў некалі шчымлівую гісторыю пра смерць ад раку свайго бацькі. Высокая ацэнка сп. Усманавым заслуг Джэймса Уотсана, вымушанага выставіць на аукцыён свой нобелеўскі медаль, дзеля збору сродкаў на даследванні ў галіне лячэння рака, глыбока кранула сп. Уотсана:

    https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%A3%D0%BE%D1%82%D1%81%D0%BE%D0%BD,_%D0%94%D0%B6%D0%B5%D0%B9%D0%BC%D1%81

    "4 декабря 2014 года российский миллиардер Алишер Усманов на нью-йоркском аукционе Christie’s приобрёл за 4,1 миллиона долларов нобелевскую медаль Уотсона (ранее выставленную учёным с целью пожертвования денег с её продажи для нужд университета) и вернул её учёному, на что тот ответил:

    Я глубоко тронут этим жестом, который показывает его высокую оценку моей деятельности после открытия структуры ДНК, посвящённую исследованиям в области раковых заболеваний.

    17 июня 2015 года в здании Российской академии наук награда была возвращена Джеймсу Уотсону[112]. "

    Тым часам у Беларусі:
    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/391358
  • Gust
    27.03.2026
    Яны нiякiя не бiзнэсмэны а ашуканцы i злодзеi. А зараз стануць яшчэ забойцамі.

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць