Свет2828

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў

У інтэрв’ю LRT пасланнік Дональда Трампа па Беларусі сказаў, што беларускія калійныя ўгнаенні маглі б быць вельмі карыснымі для ЗША і павінны транспартавацца праз Літву.

Фота: president.gov.by

Коўл таксама выказаў надзею, што Літва пагодзіцца правесці двухбаковую сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні намеснікаў міністраў. Паводле яго слоў, Лукашэнка выпусціў літоўскія фуры з Беларусі на яго просьбу, а праблему кантрабандных паветраных шароў назваў кіраванай: «час ад часу яшчэ ляцяць адзін-два шары, але ўжо не так, як раней».

Коўл адзначыў, што галоўная матывацыя ўвагі да Беларусі — гуманітарная, у першую чаргу вызваленне зняволеных. Аднак у размове ён закрануў і эканамічныя інтарэсы ЗША:

«Калійныя ўгнаенні з Беларусі павінны ісці праз Літву, і так яны змогуць выйсці на еўрапейскі рынак — аж да Злучаных Штатаў».

Ён таксама заявіў, што абмяркоўваў гэтае пытанне з міністрам сельскай гаспадаркі ЗША Брук Ролінз, якая адзначыла, што беларускія ўгнаенні былі б вельмі карыснымі для краіны.

«Прэзідэнт Трамп і я не верым у папярэднія ўмовы», — сказаў Коўл, дадаўшы, што чакае такога ж падыходу і ад Літвы.

«Я спадзяюся, што Літва пагодзіцца на двухбаковы дыялог з Беларуссю на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Трэба спыніць тое, што замінае жыццю па абодва бакі», — адзначыў ён.

Коўл сказаў пра неабходнасць дыялогу: «Трэба сесці і размаўляць. Калі не атрымліваецца — устаць і пайсці. Але спачатку трэба паспрабаваць».

«Я ўжо год размаўляю з ім без папярэдніх умоў — і паспяхова. Глядзіце, свет поўны добрых і дрэнных людзей. Але чым больш яны размаўляюць, тым лепш. Прэзідэнт Трамп ездзіў у Паўночную Карэю. Ён нават двойчы размаўляў з мэрам Нью-Ёрка, які з’яўляецца поўнай супрацьлегласцю Трампа. Але яны сустрэліся. І так нешта атрымліваецца зрабіць — праз камунікацыю. Нічога не зробіш, калі выстаўляць папярэднія ўмовы, якія павінны адбыцца. Тады яны, можа, будуць размаўляць, а можа і не. Так нічога не дасягнеш», — сказаў Коўл.

Ён таксама дадаў, што візіт Лукашэнкі ў ЗША абмяркоўваецца.

Каментары28

  • Ха
    27.03.2026
    Тут табе не там. Свае трампаўскія справы можаш рабіць з Лукой, а з Літвой не атрымаецца. Беспрынцыпныя гандляры Трамп і яго адвакат Коўл.
  • Filipp
    27.03.2026
    Калі праз гэта, спыняцца рэпрэсій, то хутчэй бы!
  • Ботам
    27.03.2026
    Тут павінны вылезці лукаботы і па розуму свайго гаспадара заявіць, што "раз гаспадар сказаў, значыць Літва адкажа Так і зробіць", але ні Коўл, ні Трамп ні Літве ні ЕС ніхто і адказ ужо ёсць-санкцыі з рэжыму Лукашэнкі знятыя не будуць і калійка праз Клайпеду не пойдзе. Дзякуй за вызваленне палітвязняў, здымаеце санкцыі, справа ваша, але сярод суседзяў Беларусі такіх дурняў няма і не будзе.

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць