Грамадства22

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна

Валянцін Глінскі працаваў кіроўцам у Пінску. Ён адданы фанат хакейнага клуба «Пінскія ястрабы», аднаго з найлепшых юніёрскіх клубаў краіны. Нядаўна яго асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму».

Валянцін Глінскі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Валянціну Глінскаму 39 гадоў. Ён родам з Пінска, дзе вучыўся ў гімназіі №3, а пасля паступіў у БНТУ.

Валянцін працаваў у пінскім філіяле «Гандальпінск», на Белпошце, а таксама пекарам у кампаніях «ПалессеПрадукт» і «Радуга-Святло». Апошнім часам мужчына працаваў у таксі «Яндэкс Go» і кіроўцам у адной з мясцовых фірмаў.

У Валянціна ёсць непаўналетняя дачка.

Па-за працай мужчына быў фанатам хакейнага клуба «Ястрабы», які ў 2022‑м стаў фарм-клубам салігорскага «Шахцёра». Ён наведваў іх хатнія і выязныя матчы.

На выязным матчы. Валянцін — чацвёрты з правага боку, са сцягам клуба. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Ягоны ўлюблёны клуб мае някепскія дасягненні. «Ястрабы» сталі чэмпіёнамі Вышэйшай хакейнай лігі (лігі фарм-клубаў) у сезоне 2022/2023, бралі бронзу ў 2023/2024 гадах, срэбра ў сезоне 2024/2025 і выйгралі Кубак Цыплакова ў 2022‑м і 2025‑м гадах.

Акрамя хакея, мужчына цікавіўся аўтаспортам, у прыватнасці Формулай-1.

Валянціна Глінскага затрымалі напрыканцы мінулага года. Нядаўна яго асудзілі паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Пераслед мог быць звязаны са справай Гаюна.

Мужчыну прысудзілі хатнюю хімію.

***

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

Справа Гаюна пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Саму ж дзяўчыну затрымалі праз тое, што яна была вымушаная звярнуцца ў дзяржаўныя структуры, да медыкаў. У яе хлопца, які хаваўся разам з ёй, пачаліся моцныя праблемы са здароўем на фоне арышту яго бацькі.

Заснавальнік Гаюна Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбылася ўцечка інфармацыі, і абвясціў закрыццё праекта. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Нічога страшнага
    14.03.2026
    Прачытала кнігу Насты Рагаткі "Насі з сабой" - вельмі таленавіта. Раю ўсім аматарам творчасці Антона Матолькі.
  • NATO
    14.03.2026
    На нобэля яго трэ прадзьвінуць

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Шклоўскім раёне патануў 11‑гадовы хлопчык

Кіраўнік фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу пайшоў у адстаўку, бо завёў дзіця праз сурагатнае мацярынства9

Беларусы сталі гасцямі на шоу Урганта13

Круты: Работнікі з Узбекістана завозяцца ў Беларусь пад інвестпраекты8

Прэзідэнт Венгрыі падпісаў змены ў Канстытуцыю, якія спыняюць яго паўнамоцтвы1

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць