Свет11

ЗША запатрабавалі ад ПАР выйсці з БРІКС

Адміністрацыя ЗША патрабуе ад Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі выйсці арганізацыі БРІКС, піша The Moscow Times. Пра гэта заявіў амерыканскі пасол у ПАР Леа Брэнт Бозэл, спасылаючыся на прэзідэнта Дональда Трампа, які нібыта сказаў: «Я хачу, каб ПАР зноў была недалучанай краінай. Недалучэнне — не такая ўжо вялікая просьба».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп з прэзідэнтам ПАР Сірылам Рамафосам 21 мая 2025 года ў Белым доме. Ён дэманструе старонкі з артыкула пра рэпрэсіі супраць белых фермераў у ПАР. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Па словах Бозэла, Вашынгтон паведаміў пра гэта ўраду ПАР амаль год таму, але адказу так і не атрымаў. Пасол адзначыў, што ўсё большае супрацоўніцтва ПАР з краінамі, якія ЗША лічаць праціўнікамі, выклікае занепакоенасць і ўплывае на давер інвестараў.

Акрамя выхаду з БРІКС, ЗША патрабуюць перагледзець закон аб экспрапрыяцыі і праграму Black Economic Empowerment, асудзіць лозунг «Забі бура», абараніць белых фермераў і адмовіцца ад пазову да Ізраіля ў Міжнародным судзе ААН па пытанні «генацыду» палесцінцаў.

ПАР далучылася да БРІКС у 2011 годзе і цяпер уваходзіць у арганізацыю разам з Расіяй, Кітаем, Бразіліяй, Індыяй, Егіптам, Іранам, ААЭ, Эфіопіяй і Інданезіяй. Пры гэтым урад ПАР імкнецца захаваць доступ да амерыканскага рынку ў рамках AGOA, што дае бесперашкодны доступ для тысяч афрыканскіх тавараў.

Раней Трамп пагражаў, што хутка скончыць з БРІКС, калі краіны блока паспрабуюць стварыць сур'ёзнае аб’яднанне або ўвесці валюту замест даляра, і нават абяцаў увесці пошліны на 100% на іх прадукцыю.

Каментары1

  • ключавое пытанне
    11.03.2026
    Адмовіцца ад прэтэнзій да ізраіля
    Астатняе можна не выконваць.

    Мне вось цікава, што там такога эпштэйн наздымаў пра трампа для массада, што ён як лялька рэзінавая выкарыстоўваецца.

Цяпер чытаюць

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве ўжо 15 загінулых у выніку начнога ўдару

«Даволі крута!» Вінаградаў апублічыў, колькі грошай і дапамогі атрымаў як вызвалены палітвязень32

«Абгрунтаваны спосаб ліквідацыі аварыйнай пагрозы і навядзення парадку». Мінаблвыканкам падтрымаў знос царквы XIX стагоддзя — ці не першы за апошнія паўстагоддзя6

На Wildberries моцна выраслі продажы тавараў з беларускімі матывамі3

На пажары пад Петрыкавам загінулі два чалавекі. Кампанія з пяці чалавек прыехала туды на адпачынак

Лукашэнка прызначыў кіраўніка Кампартыі Сыранкова сенатарам14

У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра3

У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка24

Колькі прыватных школ і садкоў засталося ў Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць