Нерухомасць66

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры

Аналітык у эфіры «Белсата» заявіў, што цэны на жытло ў Беларусі дасягнулі столі і вось-вось пачнуць зніжацца.

Раён сталіцы «Мінск Свет». Фота забудоўшчыка

Ён заўважыў на рынку «страйк пакупнікоў», праз які прадаўцы кватэр і пойдуць на саступкі.

Кошт квадратнага метра жытла ў Менску вырас за год (са студзеня 2025 года па студзень 2026-га) з $1636 да $ 2030, гэта звесткі на аснове рэальных здзелак без уліку пакояў і долей, а таксама здзелак з нярынкавымі цэнамі.

Пры гэтым сёлета ў студзені рэзка ўпала колькасць набытых кватэр — у параўнанні як са снежнем, так і са студзенем мінулага года.

Іншая асаблівасць мінскага рынку нерухомасці апошніх месяцаў — зніжэнне прапановы. Калі ў пачатку кастрычніка на продаж было выстаўлена больш за 17 тысяч кватэр, то цяпер, у пачатку сакавіка, — толькі 7 тысяч.

Сяргей Чалы назваў зацішша на рынку «страйкам пакупнікоў», які адбыўся разам са скарачэннем прапановы:

«Тое, што мы зараз назіраем, вось гэты максімум — хутчэй за ўсё, гэта першыя прыкметы таго, што гэты рынак перагрэты. Цалкам магчыма, што мы ўбачым зніжэнне не на адзінкі, а, можа быць, нават на двухзначныя лічбы адсоткаў».

Эксперт звярнуў увагу, што кватэры далёка не заўсёды сыходзяць па цане, выстаўленай прадаўцом. Адна справа, калі нерухомасць бяруць для сябе, а іншая — калі ў жытло проста ўкладаюць грошы, то бок здзелка, груба кажучы, не гарыць. Менавіта такія інвестыцыйныя пакупнікі і могуць збіць цэны.

Логіка такая: у выпадку, калі выстаўленая на продаж кватэра доўга не прадаецца, прадавец зніжае цану. Як сказаў Чалы, дастаткова некалькіх здзелак, каб выклікаць ланцуговую рэакцыю. Пытанне толькі ў тым, у каго першага здадуць нервы: у прадаўцоў, якія захочуць хутчэй закрыць здзелку, ці ў пакупнікоў, якія затояцца ў надзеі на зніжэнне цэн.

«Калі я маю рацыю, то пасля таго, як цэны пачнуць зніжацца, вы пакупнікоў убачыце яшчэ менш, бо навошта купляць сёння тое, што заўтра будзе яшчэ таннейшае? Гэта працуе сапраўды гэтак жа, як і пры росце, толькі ў адваротны бок», — падсумаваў Чалы.

Каментары6

  • Абсолютная чушь
    06.03.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Бгг
    06.03.2026
    Спасибо Сергею Чалому. Значит 100% подорожают.
  • Can
    06.03.2026
    У́ 1994 годзе ён прагназавау́ што прэзідэнтам будзе валет .

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць