Літаратура

Памёр пісьменнік-фантаст Дэн Сіманс

Ён памёр ад інсульту ва ўзросце 77 гадоў. Дэн Сіманс вядомы па раманах «Гіперыён» і «Тэрор»

Фота: Sophie Bassouls/Sygma/Sygma via Getty Images

Ва ўзросце 77 гадоў у Лонгманце (штат Каларада) памёр амерыканскі пісьменнік-фантаст Дэн Сіманс, паведамляе Newsweek.

«Мой дарагі сябар і непараўнальны пісьменнік Дэн Сіманс памёр у суботу ад інсульту ва ўзросце 77 гадоў. Ён кідаў выклік літаратурным нормам, даследуючы гістарычную прозу, жахі, крымінал і іншыя жанры», — паведаміў яго калега Дэвід Морэл.

Пісьменнік нарадзіўся ў штаце Ілінойс 4 красавіка 1948 года. Ён скончыў каледж Уобаш у штаце Індыяна. Пасля Сіманс атрымаў там ганаровую доктарскую ступень.

Пасля вучобы Сіманс стаў працаваць настаўнікам пачатковай школы. За 18 гадоў працы педагогам ён стаў суаўтарам першай у сваім родзе праграмы для адораных вучняў і быў фіналістам прэміі «Настаўнік года ў Каларада».

За сваё жыццё Сіманс напісаў 31 раман і зборнік апавяданняў. Яго кнігі публікаваліся ў 28 краінах і былі перакладзены на 20 моў.

Яго першы раман «Песня Калі» атрымаў Сусветную прэмію фэнтэзі 1986 года. Сіманс з'яўляецца ўладальнікам 12 прэмій «Локус» — літаратурнай прэміі ў галіне навуковай фантастыкі і фэнтэзі, прысуджаецца па выніках галасавання чытачоў аднайменнага часопіса.

Яго найбольш вядомы раман «Гіперыён» атрымаў прэмію Х'юга і стаў першым у сазе з чатырох кніг. Яго высока ацэньвалі крытыкі. Яшчэ адзін раман Сіманса — «Тэрор» — экранізаваў канал АМС у 2018 годзе.

У 2014 годзе пісьменнік атрымаў цяжкую траўму галавы падчас прагулкі і фактычна спыніў сваю літаратурную дзейнасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца1

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

І другі нацыянальны акадэмічны тэатр, Коласаўскі, абсадзілі рэжысёрам з Масквы17

Ад імя Офіса Святланы Ціханоўскай рассылаюць фэйкавыя паведамленні1

Кучынскі — Касцюговай: Хачу папрасіць цябе не перапісваць гісторыю22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца1

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць